У вёсцы Жырмуны, Воранаўскага раёна, знаходзіцца касцёл Адшукання Святога Крыжа, – узор драўлянага дойлідства які быў пабудаваны ў далёкім 1789 годзе. Гісторыя храмаў-папярэднікаў на гэтым месцы пачынаецца яшчэ раней – напачатку 16 стагоддзя, менавіта тады тут і быў узведзены першы касцёл.


Той касцёл, які можна ўбачыць сёння за больш чым двухсотгадовую гісторыю захаваўся практычна ў першапачатковым варыянце, без грунтоўных змен. Як разумееце, для драўляных храмаў – гэта вялікая рэдкасць. Грошы на будаўніцтва вылучыў Станіслаў Радзівіл, а для работ ён запрасіў архітэктара Яна Падчашынскага.

У выніку атрымаўся даволі незвычайны храм крыжападобнай формы, галоўны фасад якога вылучаецца своеасаблівым порцікам на 2 масіўных каменных калонах.

Касцёл у Жырмунах размяшчаецца ў самым цэнтры вёскі і добра бачны з дарогі. Побач ёсць невялічкая драўляная званіца, а таксама каменная брама і агароджа.


У храме Адшукання Святога Крыжа можна ўбачыць і старажытны арган, які быў перанесены яшчэ з папярэдняга касцёла. Разам з ім у новы будынак перамешчаны і некаторыя рэліквіі, якія захаваліся з даўніх часоў: некалькі ікон і скульптур.

Цікавы факт – Жырмунскі храм не зачынялі ў пасляваенныя гады, а ў 70-ыя яму нават нададзены статус помніка архітэктуры. Касцёл стаіць на трасе М11, якая злучае Ліду і Беняконі, ніжэй кропка з гэтым аб’ектам на мапе:
Калі вырашыце адправіцца ў Жырмуны, то абавязкова зазірніце паглядзець руіны сядзібы Радзівілаў за некалькі кіламетраў на ўсход.





