Вёска з прыгожай назвай Ваверка знаходзіцца ў Лідскім раёне, Гродзенскай вобласці. Тут пражывае каля 600 чалавек, а галоўная славутасць – касцёл Перамянення Гасподняга.

Касцёл Перамянення Гасподняга ў вёсцы Ваверка

Мяркуецца, што на месцы пасёлка раней існаваў сапраўдны горад – Вевярэск. Гэтая інфармацыя не пацверджана, але мае пэўныя падставы. Каталіцкая парафія і першы касцёл у Ваверцы заснаваны яшчэ на пачатку 15 стагоддзя. Тады гэтымі землямі валодаў Міхаіл Галгіновіч, а вось з сярэдзіны 16 стагоддзя, каталіцтва саступае месца кальвінізму, а Ваверка атрымлівае статус мястэчка. Гэты перыяд лічыцца росквітам краю.

Касцёлы Беларусі - Ваверка

Падчас вайны 1654—1667 гадоў з Масковіяй мястэчка Вавёрка амаль цалкам знішчана, у тым ліку і стары касцёл.

Дзверы касцёла ў вёсцы Ваверка

Вітражы касцёла ў Ваверцы

Будаўніцтвам каменнага касцёла заняўся ў 1840 годзе Самуэль Кастравіцкі, тагачасны ўладальнік Ваверкі. Ніжэй на фота паглядзіце як выглядаў храм па фундацыі Кастравіцкага.

Як выглядаў касцёл у вёсцы Вавёрца?
1900 год, крыніца: эл. архіў галерэі NOVA

Сучаснае аблічча, якое можна ўбачыць сёння, храм атрымаў толькі пасля перабудовы 1928-32 гадоў.

Касцёл Перамянення Гасподняга ў вёсцы Ваверка

Касцёл у Вавёрцы 1941 год
1941 год

Перад касцёлам захавалася трохарачная брама з сімвалам, які можна прыняць за знак масонаў.

Брама касцёла ў вёсцы Ваверка

Гуляючы па тэрыторыі храма, звярніце ўвагу на некалькі мемарыяльных таблічак, умураваных у агароджу.

Вёска Ваверка мемарыяльная таблічка

Вёска Ваверка

Архітэктура касцёла адносіцца да стылю барока з элементамі класіцызму. Храм цагляны трехнефный, мае вялікія памеры – 42 * 20 метраў.

Касцёл Перамянення Гасподняга Ваверка, Лідскі раён

Знайсці касцёл у пасёлку Ваверка не складана. Ён размешчаны ў самым цэнтры, побач з пажарнай часткай.

Недалёка ад аграгарадка ёсць яшчэ некалькі цікавостак: неагатычны касцёл у Старых Васілішках і храм у вёсцы Васілішкі.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Введите ваш комментарий
Ваше имя