Сейлавічы – гэта аграгарадок у прыгарадзе Нясвіжа. Мястэчка вядома яшчэ з канца 16 стагоддзя, калі Радзівіл “Сіротка” перадаў гэтыя землі каталікам. Верагодна, у тыя часы і быў пабудаваны першы касцёл. Драўляны касцёл які сёння можна ўбачыць у Сейлавічах, будаваўся значна пазней. Па адной з версіяй храм узвялі як уніяцкі ў 18 стагоддзі, па іншай напрыканцы 19.
Над уваходам у касцёл віднеюцца літары “IHS” – абрэвіятура “Ісус, выратавальнік чалавецтва”.
У 1920 годзе храм адноўлены і часткова рэстаўраваны. Сейлавічы з 20-ых па 39-ы год былі ў складзе Міжваеннай Польшчы, пасля вёска трапіла ў склад БССР.
Касцёл Сэрца Ісуса ў вёсцы Сейлавічы, размяшчэнне на мапе:
Недалёка ад гэтага месца можна паглядзець руіны касцёла ў вёсцы Новыя Навасёлкі.