Адна з галоўных цікавостак у вёсцы Сваятычы – касцёл Святога Юрыя, які ўзведзены ў стылі класіцызм у 1825 годзе. Масіўны каменны храм па сваёй форме нетыповы, выцягнуты, але зусім не шырокі і з фасада здаецца абсалютна невялікім, аднак гэтае адчуванне знікае калі абыйсці касцёл па перыметры.

Касцёл у Сваяцічах будаваўся ў перыяд, калі гэтымі землямі валодалі Абухавічы. Ёсць меркаванне, што будаваўся на месцы драўлянага папярэдніка. У прадстаўнікоў гэтага роду была ў гэтых краях раскошная сядзіба, нажаль да нашых дзён будынак не захаваўся. За возерам, злева ад касцёла, можна ўбачыць некалькі гаспадарчых пабудоў таго часу, а таксама школу 1957 года, пабудаваную на месцы, дзе размяшчаўся дом.


Пасля паразы паўстання 1863 года храм пераходзіць да Праваслаўнай царквы. Імаверна ў тый перыяд касцёл быў нязначна перабудаваны, на старых фотаздымках можна ўбачыць цыбульныя купалы, якія дэмантавалі ў 1920 годзе.


Перад уваходам захавалася званіца, якая пабудавана падчас рэканструкцыі храма ў другой палове 19 стагоддзя.

За часам савецкай улады касцёл у вёсцы Сваятычы не выкарыстоўваўся і быў закрыты аж да 1990 года. Пасля пачаліся работы па рэстаўрацыі і аднаўленні храма. Сёння касцёл дзейны, адкрыты для наведвальнікаў і прыхаджан.


Ніжэй кропка з пазнакай касцёла на мапе:
Калі плануеце адправіцца ў Сваятычы паглядзець касцёл Святога Юрыя, то таксама раю дадаць у ваш маршрут яшчэ некалькі месцаў: Палац Рдултоўскіх у Снове., усадьбы Каранеўшчына і Флар’янава. Усе гэтыя славутасці знаходзяцца ў 15-20 хвілінах язды ад гэтых мясцін.

Таксама прапаную паглядзець невялічкае агляднае відэа, дзе прысутнічаюць кадры і з гэтым храмам.





