Касцёл Святых Пятра і Паўла знаходзіцца ў вёсцы Новы Свержань, Стаўбцоўскі раён, і ўваходзіць у спіс найстарэйшых храмаў Беларусі. Ёсць тэорыя, што грошны на будаўніцтва Петрапаўлаўскага касцёла даў сам Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка.

Петрапаўлаўскі касцёл у вёсцы Новы Свержань

У 1588 годзе Сіротка загадаў узвесці падмурак будынка і з некаторым часам тут з’явіўся той храм які мы і можам убачыць сёння.

1588

Петрапаўлаўскі касцёл у вёсцы Новы Свержань

Даволі цікавы факт у тым што Радзівіл Сіротка праславіўся ненавіснікам пратэстантызму, які актыўна насаджаўся яго бацькам Радзівілам Чорным. Таму і мяркуецца, што храм узводзілі першапачаткова як кальвінскі збор.

Спіс найстарэйшых храмаў Беларусі

Петрапаўлаўскі касцёл спецыялісты адносяць да архітэктурнага стылю рэнесанс з элементамі готыкі.

Касцёлы Беларусі

Касцёл у вёсцы Новы Свержань выкананы ў выглядзе прамавугольніка зальнага тыпу з адным нефам. Трансэпты бакоў асабліва не выяўлены, паўкруглая апсіда выдаецца крыху за межы асноўных абрысаў.

Петрапаўлаўскі касцёл у вёсцы Новы Свержань
1920, крыніца: be.wikipedia

Масіўнасць і прысадзістая аб’ёмнасць вежы спалучаецца са сціпласцю агульнай стылістыкі. Гэта надае касцёлу суровасць і дзіўную манументальнасць архітэктурнага аблічча.

Новы Свержань касцёл

Трох’ярусная вежа-званіца завершана шатром з вострым шпілем, своеасаблівыя контрфорсы служаць упрыгожваннем. Ад нізу вежы ўздымаецца драўляная лесвіца, якая вядзе на верхнія памяшканні.

Славутасці Стоўбцаўскага раёна

Вёска Новы Свержань

Архітэктура касцёла перажывала і змены, так у 1818 годзе, пасля разбуральнага ўрагану, была перабудавана вежа. Яна стала крыху ніжэйшай і прысадзістай.

Касцёл Святых Пятра і Паўла, Новы Свержань
фота 2015 года

Як і большасць каталіцкіх храмаў Беларусі, касцёл у вёсцы Новы Свержань быў грунтоўна зачынены пасля 1863 года. Вернуты ва ўлонне каталіцкай царквы напачатку 20 стагоддзя – у 1901 годзе.

Вёска Новы Свержань

Першапачаткова ў храме размяшчаліся шэсць абразоў апосталаў і скульптурная выява Хрыста, сярэбраны посуд для літургіі, але за савецкім часам каштоўныя рэчы былі канфіскаваныя, а касцёл перакваліфікаваны ў гнаясховішча. У 90-ыя, жыхары і мясцовы ксёндз аднавілі гэты ўнікальны комплекс.

Касцёл Новы Свержань

Цераз дарогу ад касцёла знаходзіцца яшчэ адзін помнік архітэктуры 16 стагоддзя – Успенская царква. Петрапаўлаўскі касцёл размяшчаецца на вуліцы Нясвіжская, глядзіце кропку на мапе:

Якія яшчэ славутасці Беларусі наведаць у гэтым рэгіёне? Адпраўляйцеся ў бок Нясвіжскага палаца, тамака па дарозе можна ўбачыць руіны касцёла ў Новых Навасёлках, а таксама храм у вёсцы Вішнявец.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь