За некалькі кіламетраў ад Ваўкавыска можна паглядзець касцёл Святога Яна Хрысціцеля, які знаходзіцца ў вёсцы Мсцібава. Гэты храм пабудаваны напачатку 20 стагоддзя, на месцы драўлянага папярэдніка. Па сваёй архітэктуры ён адносіцца да стылю неаготыка, які асабліва быў папулярны за тым часам, калі будаваўся гэты касцёл.

Неагатычны касцёл Святога Яна Хрысціцеля ў Мсцібава

Незвычайная вежа-званіца Мсцібава

Акрамя самога храма звярнуць увагу варта і на цікавую браму-званіцу, якая выканана з жоўтай цэглы. Даволі цікавы факт: вежа старэйшая за касцёл і датуецца 1900 годам.

Званіца Мсцібава

Касцёл Мсцібава

Мяркуецца, што каталіцкая парафія ўтворана ў мястэчку Мсцібава яшчэ ў канцы 15 стагоддзя, але ў некаторых крыніцах сустракаецца і другі варыянт, – 1512 год.

Касцёл Святога Яна Хрысціцеля ў Мсцібава

А вось першы драўляны храм пабудавалі ў 1529 годзе, аднак як і наступныя будынкі, ён згарэў падчас адной са шматлікіх воін, якія бясконца праходзілі па нашых землях.

Мсцібаўскі касцёл

Той касцёл які мы можам убачыць сёння, пачалі будаваць на грошы прыхаджан у ліпені 1910 года. Скончыць будаўнічыя працы здолелі толькі праз 12 гадоў, калі вёска Мсцібава была ў складзе Міжваеннай Польшчы.

Неагатычны касцёл у Мсцібава
старыя фота, касцёл ў Мсібава, да 1939 года

Унутры касцёл Святога Яна Хрысціцеля падзелены на тры нефа.

Як выглядае касцёл у Мсцібаве ўнутры?

Цэнтральнае месца ў інтэр’еры займае неагатычны двух’ярусны алтар Божай Маці.

Альтар у касцёле Мсцібава

Але тры астатнія алтары значна старэйшыя і былі перанесены яшчэ са старога драўлянага храма.

Алтар касцёла ў Мсцібаве
Бакавы алтар Святога Яна

Над нартэксам размяшчаецца арган – тут усё класічна.

Арган у Мсцібаве

Вонкава касцёл сапраўды ўражвае: складаны скатны дах, высокія двух’ярусныя вежы, контрфорсы па перыметры будынка, арачныя выцягнутыя вокны і мноства дэталяў, якія заўважаеш толькі шпацыруючы па тэрыторыі.

Неагатычны касцёл у Мсцібава

Мсцібава касцёл

Да прыкладу: да правай сакрысціі прымыкае цікавая круглая вежка, прызначэнні якой адразу і незразумела.

Незвычайная храмавая архітэктура Беларусі

Замчышча ў Мсцібава
стары здыма, краявід з боку замчышча

Цэнтральны фасад не менш цікавы, тут над уваходам трохкутны шатровы шчыт, які выступае за асноўны аб’ём. Яго з нацяжкай нават можна назваць своеасаблівым вімпергам, вялізнага памеру.

Касцёл Святога Яна Хрысціцеля, Мсцібава

А вось архітэктура вежы-брамы недзе дысгарманіруе з касцёлам, бо перацягвае ўвагу на сябе. Дарэчы звон, які размяшчаецца на верхнім ярусе, носіць імя “Святы Ян Хрысціцель“. Яго на свае грошы замовіў ксёндз Марк Бурак, якога фашысцкія акупанты расстралялі ў 1943 годзе ў Мсцібава.

Звон Мсцібава

Мсцібава, Ваўкавыскі раён

За касцёлам ёсць невялічкая цагляная пабудова – гэта касцяніца ці костніца, збудаваная таксама напачатку 20 стагоддзя.

Костніца Мсцібава

Касцёл знаходзіцца ў самым цэнтры Мсцібава, ад трасы Р99 літаральна пару хвілін на машыне. На мапе адзначана кропка:

Ваўкавыскі раён багаты на гістарычныя помнікі. Калі будзеце ў гэтым краі, то варта наведаць храм у Шылавічах і старадаўні касцёл у Гнезна.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь