На трасе М11, прыкладна за дзясяць кіламетраў ад Ліды, знаходзіцца невялічкае мястэчка – Мінойты. Звычайна падобныя вёсачкі праязджаеш незаўважна, але калі цікавіцеся драўлянымі храмамі, то тут ёсць што паглядзець. Крыху так паасобку ад цэнтра стаіць Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса i Святога Андрэя Баболі. Гэты будынак нават чымсьці нагадвае скандынаўскія храмы.

Касцёл Мінойты

Касцёл у Мінойтах

Касцёл у Мінойтах выглядае даволі проста, але пры гэтым акуратна. Відаць, што нядаўна быў зроблены капітальны рамонт: новыя вокны, дах, пастаўлена вежка-званіца, а ўся тэрыторыя абгароджана і дагледжана.

Мінойты Беларусь

У архітэктурным плане храм можна аднесці да стылю неакласіцызм.

Касцёл Мінойты

Драўляны храм Мінойты

Варта ўвагі і ўваходная група, масіўныя драўляныя дзверы выглядаюць вельмі аўтэнтычна.

Касцёл Сэрца Езуса і Святога Андрэя Баболі.

Дакладная дата будаўніцтва касцёла невядомая, афіцыйнай інфармацыі не знайшоў, а большасць крыніц сыходзіцца на тым, што храм малады і пабудаваны напачатку 20 стагоддзі, у прамежак 1927-29 гадоў.  На старых польскіх мапах ёсць адзнака аб тым, што касцёл у Мінойтах існаваў і раней – у 1920 годзе. Магчыма храма перабудавалі на месцы папярэдніка.

Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса i Святога Андрэя Баболі Мінойты

Касцёл у Мінойтах дзеючы і адкрыты для прыхаджан, ніжэй кропка з адзнакай на мапе:

Недалёка ад гэтых мясцін знаходзіцца файная вёска Тарнава, дзе ёсць сядзіба і незвычайны млын.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь