Быстрыца – гэта вёска ў Астравецкім раёне, недалёка ад мяжы з Літвой (населены пункт у памежнай тэрыторыі), а галоўная цікавостка – касцёл Узвышэння Святога Крыжа. У храма доўгая і багатая гісторыя, якая сыходзіць глыбока ў далёкае 14 стагоддзе. Як раз тады, вялікі князь Літоўскі Ягайла загадаў у гэтых землях пабудаваць драўляны касцёл з кляштарам. У той жа перыяд у Быстрыцу прыбылі латэранскія манахі канонікі (аўгустынскі ордэн).

Старадаўні касцёл у Быстрыцы 1523 года

Канешне, той першы драўляны храм да нашых дзён захавацца не мог. На яго месцы, дзесьці да 1523 года, па загадзе ўжо Жыгімонта Старога, узводзяць каменны касцёл.

Касцёл Узвышэння Святога Крыжа ў Быстрыцы

Быстрыца касцёл

Архітэктура таго храма адрознівалася ад аблічча, якое можна ўбачыць сёння. Лічыцца, што сучасны касцёл быў перабудаваны ў другой палове 18 стагоддзя, але падмуркі былога – хутчэй за ўсё захаваў.

Быстрыца касцёл

Старадаўні касцёл у Быстрыцы 1523 года

Будоўляй (ці перабудоўвай) займаўся вядомы архітэктар, прадстаўнік стылю віленскае барока, – Іаган Глаўбіц. На яго рахунку мноства храмаў на тэрыторыі Беларусі: кармеліцкі касцёл у Глыбокам, Сафійскі сабор у Полацку, храм у Івянцы і шмат іншых.

Быстрыца, Беларусь

Касцёл у Быстрыцы - чым цікавы?

З 1863 па 1929 год, Быстрыцкі касцёл выкарыстоўваўся як праваслаўная царква. У гэты перыяд храм часткова зноўку перабудаваны: дададзены цыбульны барабан у цэнтры даху, на вежах усталяваны кананічныя праваслаўныя купалы.

Быстрыца старое фота
1904 год, фота знайшоў К. Шастоўскі, Radzima.net

У першай палове 20 стагоддзя будынак вярнулі каталіцкай абшчыне, касцёл рэканструяваны па першапачатковым абліччы (як ён выглядаў на 1761 год).

Цікавая таблічка на касцёле ў Быстрыцы

Касцёл у Быстрыцы аднанефны, з высокімі 4-ярунсымі вежамі. Фасад без дэкаратыўнага раскошу, вылучаецца арачным акном. Сцены рассечаныя калонамі з карнізам, а сам храм завяршаецца 5-граннай апсідай.

Старыя касцёлы Беларусі

Ва ўсім абліччы касцёла чытаецца яго ўзрост і строгасць. Цікавы і прыемны факт, што касцёл не закрывалі ў часы актыўнай антырэлігійнай палітыкі. Вернікі змаглі абараніць сцены храма нават тады, калі ў іх не было ксяндза. Ніжэй кропка з адзнакай на мапе, дзе знаходзіцца гэтая цікавостка:

Калі будзеце ў гэтым краі рэкамендую таксама заехаць у суседнія Кемелішкі, каб паглядзець на ўнікальны драўляны храм.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь