Баранавічы – можна назваць даволі маладым горадам Беларусі. Сваю афіцыйную гісторыю вядзе з 1871 года і больш за ўсё вядомы як буйны чыгуначны вузел краіны. Славутасцяў і цікавостак у горадзе хапае, але сапраўды яркіх і запамінальных няшмат. Адзін з такіх аб’ектаў – драўляны касцёл Узвіжання Святога Крыжа першай паловы 20 стагоддзі.

Крыжаўзвіжанскі касцёл у Баранавічах

Касцёл у Баранавічах

Крыжаўзвіжанскі касцёл збудаваны ў 1924 годзе. Архітэктура храма вельмі незвычайная, бо тут ёсць элементы як барока, так і класіцызму, і нават неаготыкі.

Драўляны касцёл у горадзе Баранавічы

Крыжаўзвіжанскі касцёл у Баранавічах

Па форме пабудова прастакутная, візуальна падзеленая на 2 узроўня. У дах, над фасадам, убудавана фігурная вежка са шпілем.

Драўляныя касцёлы Беларусі

Уваход у баранавіцкі касцёл упрыгожаны порцікам на дзвюх калонах. Асаблівую ўвагу прыцягвае сімвал “усёбачнага вока”, у разрэзе хрысціянства ён азначае знак Святой Тройцы.

Масонскія знакі ў Баранавічах

Цікава што першапачаткова да храма была прыбудавана толькі адна кантаваная сакрыстыя (тая якая са створкай). Затым у нейкі момант дабудавалі яшчэ адну сакрыстыю, якая ўжо дадала будынку сіметрыю.

Незвычайныя касцёлы Беларусі

Перад уваходам у касцёл пабудавана трохарачная брама з каменя ў неагатычным стылі.

Брама касцёла ў Баранавічах

Храм знаходзіцца ў цэнтры Баранавіч, па суседстве з праваслаўным саборам, на вуліцы Куйбышава, 36.

У Баранавічах можна паглядзець яшчэ некалькі гістарычных будынкаў, вартых увагі: сядзіба Каралеўскіх, былая сінагога, акцызнае ўпраўленне.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь