Касцёл Святога Яна Хрысціцеля, які знаходзіцца ў аграгарадку Сноў і быў пабудаваны ў 1760 годзе па загадзе ўладальніка гэтых мясцін – Яна Хрысціяна Рдултоўскага. Але ёсць і іншая версія, па якой касцёл адбудавалі на месцы папярэдніка толькі ў 20-ых гадах, 20 стагоддзя.
Аднак большасць даследчыкаў і гісторыкаў схіляюцца да першай версіі.
Практычна роўна праз стагоддзе пасля завяршэнне будаўніцтва касцёл перайшоў да праваслаўнай царквы, а з 1866 года ператвораны ў Спаса-Прэабражэнскі храм. У гэты ж перыяд будынак часткова перабудаваны паводле канонаў праваслаўнай архітэктуры.

Калі тэрыторыя мястэчка Сноў у 1921 годзе адышла Польшчы, царква зноўку стала касцёлам.
За ваенным часам касцёл у Снове моцна пашкоджаны, пасля чаго стаяў у напаўразбураным выглядзе аж да пачатку 90-ых гадоў, 20 стагоддзя.

Менавіта тады былі праведзены работы па аднаўленні і рэстаўрацыі храма, у ходзе якіх намагаліся максімальна захаваць барочны стыль архітэктуры.
Паабапал ад галоўнага ўваходу размяшчаюцца скульптуры Святых апосталаў Пятра і Паўла.
Унутры касцёла знаходзіцца фамільная пахавальня роду Рдултоўскіх, тамака ж захаваліся і дзве мемарыяльныя дошкі канца 18 стагоддзя. Ніжэй кропка з адзнакай гэтай цікавосткі на мапе:
У непасрэднай блізкасці ад касцёла Святога Яна Хрысціцеля размешчаецца палац Рдултоўскіх. Не менш цікавае месца ў Снове – гэта былая сядзіба Гарцінгаў.