Недалёка ад трасы Р45, паміж горадам Глыбокае і аграгарадком Празарокі, знаходзіцца невялікая вёска Прошкава дзе захаваўся касцёл канца 19 стагоддзі. Гэты даволі просты драўляны храм асвечаны ў гонар святога Антонія (у некаторых крыніцах Іона ці Яна).

Касцёл па форме прамавугольны, які складаецца з асноўнага аб’ёму, да якога прымыкаюць пяцігранная алтарная частка і дзве зусім невялічкія бакавыя сакрыстыі.

Пасля 90-ых дабудаваны сціплы прытвор, які ўпісаўся ў архітэктуру храма. Над касцёлам, на ўзроўні франтона, размяшчаецца вежачка-званіца.


Прашкаўскі касцёл стаіць на могілках, дзе можна разгледзець некалькі старажытных пахаванняў, у тым ліку апошняга ўладальніка гэтых земляў – Героніма Дабашынскага.
У Дабашынскіх у суседніх Барыскавічах знаходзіўся маёнтак з сядзібным домам.


Ніжэй кропка з адзнакай цікавосткі на мапе:
Недалёка ад Прошкава можна наведаць унікальнае месца – адзіную пячору ў Беларусі.





