Першыя пісьмовыя згадкі пра Слабодку адносяцца да 1618 года, але тады, гэтае мястэчка было вядома як “Слабада”. Крыху пазней замацавалася назва Слабодка Заверская, бо паселішча было часткай маёнтка Завер’е, якім валодалі прадстаўнікі роду Мірскіх. А вось звесткі пра касцёл з’яўляюцца толькі напачатку 19 стагоддзя, калі тагачасны ўладар мястэчка пачаў будаўніцтва невялікай мураванкі.

Касцёл Сэрца Ісуса, вёска Слабодка

Сённяшні шыкоўны касцёл у мястэчку Слабодка пачалі будаваць у 1901 годзе на месцы папярэдніка. Той стары мураваны храм ужо не ўмяшчаў усіх ахвочых і таму ксёнд Юзаф Шымовіч прапанаваў пашырыць святыню. Праз некалькі год, у 1903 годзе, новы касцёл быў цалкам скончаны. Дарэчы са старога храма сюды пераехалі і некаторыя артэфакты: шыльды ў гонар заснавальнікаў і спонсараў таго першага касцёла – Мірскіх.

Касцёл Слабодка

Прыгожы роспіс

Ёсць даволі цікавы факт: у літоўскім мястэчку Аланта ёсць вельмі падобны храм, які быў збудаваны па праекце архітэктара Карла Эдуарда Штрандмана. Цалкам імаверна, што менавіта гэты ж архітэктар праектаваў і касцёл у Слабодцы, але на жаль ніякіх пацвярджэнняў не знайшоў.

Слабодка касцёл

Слабодка касцёл

Гэты храм згадваецца пад 2 тытуламі: Сэрца Ісуса і як касцёл Божага Провіду. Блытаніна з назвамі – вельмі часта здараецца, бо ёсць старыя тытулы, ёсць святыні якія былі нанава асвечаны пасля 90ых, ну і зразумела недакладныя пераклады з рускай мовы. У афіцыйных крыніцах і спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў карыстаюцца варыянтам – Сэрца Ісуса, але ны шыльдзе – Божага Провіду.

Костелы Беларуси - Слободка

Слабодка
фота дзесьці да 1939 года

Сам будынак – гэта даволі рэдкі для Беларусі прыклад неараманскага стылю з украпінамі гатычных акцэнтаў. Касцёл – трохнефавая базіліка з дзвюма вялікімі, ажно пяціяруснымі, вежамі, што завяршаюцца вострымі шатровымі вярхамі.

Касцёлы ў Слабодцы

Храм багата і прыгожа аздоблены, тут сапраўды безліч цікавых дэкаратыўных элементаў, а белыя сцены толькі ўзмацняюць уражанне.

Цікавосткі Беларусі

Касцёлы Браслаўскага раёна

У касцёла ёсць і народная назва – “Белы лебедзь”. Некалькі разоў натыкаўся на інфармацыю, што гэта адзін з найпрыгажэйшых храмаў у Браслаўскім раёне і з гэтым складана не пагадзіцца. Асабліва такая думка ўзнікае калі заходзіш у гэты касцёл, бо інтэр’еры – сапраўдны цуд.

Галоўны алтар - Слабодка

Что посмотреть в Беларуси?

Першае што кідаецца да вачэй, гэта дзіўны і яркі роспіс. Мяркуецца, што яго выканалі ў 70ыя гады мастакі з Віцебшчыны.

Роспіс касцёла Слабодка

Касцёлы Беларусі

Ну і калі казаць пра годныя дробязі, то немагчыма не згадаць уваходныя дзверы, якія аздоблены акоўкай у выглядзе кветак. Зрабіў гэтую гажосць каваль са Слабодкі.

Касцёл Сэрца Ісуса Слабодка

Пасля вайны касцёл Сэрца Ісуса закрылі, а сама будынак прыстасавалі пад патрэбы зернясховішча. Што гучыць незвычайна, храм павярнулі вернікам яшчэ ў 50-ыя. Аднак сапраўдная рэканструкцыя адбывалася ўжо пасля 1990 года, а тая самая белая афарбоўка і таго пазней – пачатак 2000ых.

Касцёлы ў Браслаўскім раёне

Імшы у касцёле праходзяць у нядзелю а 10.00 і а 16.00. У буднія дні а 18.00 урачыстасці. Тэлефон: +375 (2153) 33 007. Ніжэй кропка з адзнакай гэтай цікавосткі на мапе:

 Калі будзеце ў гэтым краі, раю таксама заехаць у Браслаў, Опсу і Іказань.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь