Гарадскі пасёлак Шарашова (таксама часам кажуць Шарашэ́ва, па-руску – Шерешёво) знаходзіцца ў Пружанскім раёне і можа быць цікавым для беларускіх вандроўнікаў, бо тут можна паглядзець касцёл Найсвяцейшай Тройцы і шэраг іншых цікавостак.

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Шарашова

Само мястэчка досыць старое і згадваецца ў пісьмовых звестках ажно ў 1380 годзе. За сваю доўгую гісторыю Шарашова належала Мікалаю Шампарту, Яну Забярэзінскаму, Юрый Іллінічу і самой каралеве Боне Сфорцы. Менавіта пры ёй тутака быў збудаваны першы драўляны каталіцкі храм, – гэта адбылося ў 1539 годзе. Канешне той стары касцёл да нашага часу не захаваўся. Не захаваўся і наступны драўляны храм, які згарэў дзесьці ў сярэдзіне 17 стагоддзя. Што казаць, гэтак жа самы лёс напаткаў і наступны храм. Магчыма гэты і падштурхнула ўсё ж такі збудаваць у Шарашове каменны будынак, што і было зроблена ў 1848 годзе. Так пачынаецца гісторыя касцёла Найсвяцейшай Тройцы, які ўсе ахвочыя могуць паглядзець і сёння.

Касцёл у Шарашова

Ініцыятарам будаўніцтва святыні выступілі мясцовыя шляхціцы Кернажыцкія і іхнія суседзі, што цікава, гэта бадай што адзіны каталіцкі храм які быў збудаваны ў тых мясцінах, за тым часам. Пасля Другой Сусветнай вайны касцёл адабралі ў вернікаў і перарабілі яго пад склад. Прыхаджанам пабудову павярнулі ў 1988 годзе, тады адбылася рэканструкцыя і аднаўленне парафіі.

Шарашова фота

Храм стаіць амаль што ў самым цэнтры Шарашова, яго дакладна будзе складана абмінуць. Па сваёй архітэктуры касцёл можна аднесці да стылю позняга класіцызму.

Костел в Шерешево

Будынак досыць сціплы, прамавугольны, мае 2 вежы паміж якіх трохкутны франтон, а вось апсіда – адсутнічае. Фасад касцёла ўпрыгожаны скульптурамі апосталаў.

Шарашова касцёл

Ёсць і цікавы факт пра гэты касцёл, – у ім усталяваны звон 1697 года, які цалкам імаверна што застаў першыя храмы ў Шарашове. За будынкам можна паглядзець невялічкія могілкі і 2 старых капліцы 1840 года.

Шарашова вёска ў Беларусі

Могілкі ў Шарашова

Яны маглі належыць уладарам мястэчка – Дзяконскім ці Кернажыцкім. Архітэктурна каплічкі вельмі падобныя на сам касцёл, добра бачна, што будаваліся прыкладна за адным часам.

Капліца ў Шарашова

Могілкі Шарашова

У 2018 годзе, каля касцёлу з’явіўся помнік дзецям якія не нарадзіліся. На пастаменце ёсць наступныя словы: “Бо ты Пане, стварыў маё нутро, і выткаў мяне ва ўлонні маёй маці”.

Помнік у Шарашова

Ніжэй кропка з адзнакай гэтай цікавосткі на мапе:

У Шарашове будзе таксама цікава ўбачыць драўляную вежу званіцу, якая захавалася ад старой царквы Раства Багародзіцы.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь