Порплішча – гэта невялічкая вёска ў Віцебскай вобласці, якая знаходзіцца на ўчастку дарогі паміж населенымі пунктамі Глыбокае і Докшыцы. Праязджаючы ў гэтых мясцінах можна паглядзець касцёл Маці Божай Каралевы.

Гэты каталіцкі храм закладзены ў Порплішчы перад самым пачаткам Другой сусветнай вайны, арыентыровачная дата будаўніцтва 1937 год.

Прыгожыя касцёлы Беларусі Порплішча.

Касцёл выкананы з дрэва ў даволі цікавым архітэктуры, магчыма, што архітэктар натхніліўся суседняй царквой.

Касцёл у Порплішчы.

За савецкім часам касцёл Маці Божай Каралевы не дзейнічаў, былі нават думкі яго знесці. На шчасце, храм захаваўся і вернуты каталікам напрыканцы 20 стагоддзя.

У 1993 годзе пачалася рэканструкцыя будынка, пасля чаго касцёл зноў пачаў працаваць.

Касцёл Панны Марыі Каралевы ў Порплішчы

Касцёл Маці Божай Каралевы ў вёсцы Порплішча

Перад уваходам на тэрыторыю пабудавана даволі такі незвычайная аднааркавая брама з дробнага каменя. Па ёй бачная што гэта ўжо сучасны стыль, але выглядае файна.

Знайсці гэты храм зусім нескладана, размешчаны на скрыжаванні трасы Р3 і вуліцы Ірыны Курэц, як раз па суседстве з поштай.

Побач з касцёлам ёсць яшчэ адна цікавостка гэтага мястэчка –  царква Спаса-Праабражэнская.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь