Удзела – гэта аграгарадок у Віцебскай вобласці, які знаходзіцца літаральна ў 10 кіламетрах ад горада Глыбокае. Праз пасёлак праходзіць аўтамабільная дарога якая злучае Мосар і трасу Р3. Ва Удзеле знаходзіцца даволі незвычайны касцёл 18 стагоддзя, які будаваўся пры кляштары францысканцаў. Чым ён незвычайны? Па-першае тут ёсць падзямелле ці дакладней сутарэнне-музей, па-другое можна ўбачыць батлейку, а ў трэціх наведаць музей прысвечаны Максіміліяну Кольбэ.

Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі

Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі

Ордэн францысканцаў з’явіўся на гэтых землях у сярэдзіне 17 стагоддзя. Тады, у 1642 годзе, намаганнямі Іосіфа Корсака быў заснаваны кляштар і закладзены драўляны касцёл (на месцы якога пасля будзе пабудаваны мураваны храм).

Удзела, Віцебская вобласць

Будаўніцтва касцёла Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі пачалі ў 1766 годзе, але работы расцягнуліся амаль на 25 год.

Што паглядзець ва Удзела?

Паралельна будаваліся і іншыя будынкі кляштара. Так жылы корпус, які захаваўся і сёння, быў скончаны ў 1805 годзе.

Плябанія ў вёсцы Удзела (кляштар францысканцаў)

Прыкладна ў 1809 годзе здарыўся моцны пажар, ад якога пацярпеў увесь комплекс францысканцаў. У 1837 годзе прымаецца рашэнне аб перабудове касцёла. У выніку чаго храм набыў рысы позняга класіцызму і сваё цяперашняе аблічча.

Касцёл Дзевы Марыі ў аграгарадку Удзела

Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар францысканцаў (Удзела)

У сярэдзіне 19 стагоддзя, у 1851 годзе, кляштар ордэна францысканцаў закрываюць, храм становіцца звычайным парафіяльным касцёлам. У гэты ж час пачынаюць будаваць і браму-званіцу.

Брама-званіца Удзела

З боку брама выглядае крыху дзіўнай, ствараецца ўражанне, што праходу зусім няшмат, але гэта не так. На другі ярус ёсць вінтавая лесвіца, там размешчаны звон. Справа ад уваходу ў касцёл, ёсць некалькі архітэктурных формаў: крыж, скульптура і мемарыяльны камень.

Званіца-брама ў аграгарадку Удзела

Незвычайныя скульптуры ў вёсцы Удзела

За касцёлам дагледжаная тэрыторыя і нават ёсць футбольнае поле.

футбольнае поле ля касцёл Удзела

Па сцяжынцы ўздоўж якога, можна патрапіць да далёкіх карпусоў дзе размясціўся музей у гонар Максіміліяна Кольбэ і батлейка.

Каталіцкі храм ва Удзела

Хто такі Максіміліян Кольбэ, у гонар якога зрабілі гэты музей і выставу?

Каталіцкі святар-францысканец, далучаны да ліку святых пакутнікаў у кастрычніку 1982 года. Святы Максіміліян лічыцца галоўным апекуном, палітвязняў і журналістаў.

Музей прысвечаны Максіміліяну Кольбэ

Кольбэ загінуў у адным з самых страшных лагераў смерці, Асвенцыме, дзе прыняў смерць за таварыша, абвінавачанага ў спробе збегчы. Заступнікам журналістаў выбраны за сваю дзейнасць. Ён лічыў, што хрысціянская вера лепш будзе прапаведавацца праз сродкі масавай інфармацыі. Да таго ж Максіміліян займаўся выдавецтвам, фатаграфіяй і нават захапляўся радыёсувяззю. У невялічкім музеі можна агледзець фотавыставу прысвечаную місіянерскай працы па ўсім свеце. Кольбэ ў 30-ыя гады, мінулага стагоддзя, здзейсніў некалькі місіянерскіх падарожжаў у Азію. У Японіі, у горадзе Нагасакі, ён нават здолеў пабудаваць каталіцкі кляштар, будынак якога ацалеў пасля таго як амерыканцы скінулі атамную бомбу ў 1945 годзе.

музей прысвечаны Максіміліяну Кольбэ ў Беларусі

Батлейка

Акрамя самога касцёла і музея, на тэрыторыі комплексу ёсць і народны лялечны тэатр Беларусі – батлейка.

Дзе паглядзець батлейку ў Беларусі

Удзелаўская батлейка прысвечана Маці Божай Лурдскай і крыніцы ў гроце Масабьель. Амаль усе фігуркі – гэта лялькі з набораў барбі, але аўтары пастараліся стварыць цікавую кампазіцыю.

Батлейка Удзела

Вы ўбачыце гісторыю дзяўчынкі Бернадэтты Субіру, ​​якой і з’явілася Маці Божая. З адваротнага боку касцёла ёсць спуск у падзямеллі храма, дзе размясціўся яшчэ адзін музей, прысвечаны дзейнасці ордэна францысканцаў, ну і сама крыпта.

Крыпта ў касцёле Удзела

Аграгарадок Удзела

Музей у падвале касцёла францысканаў ва Удзела

За савецкім часам касцёл Беззаганнага Зачацця Дзевы Маріі закрылі.

Касцёлы Віцебскай вобласці

Храм вернуты вернікам толькі ў 1988 годзе, а з пачатку 2000-ых сюды зноў вярнуліся манахі-францысканцы.

Удзела Беларусь

Касцёл знаходзіцца ў цэнтры аграгарадка Удзела, на цэнтральнай вуліцы, ніжэй кропка з адзнакай на мапе:

Што яшчэ паглядзець у гэтых краях? Недалёка ёсць цікавая драўляная царква (вёска Асінгарадок). Калі ехаць у бок Мосара, абавязкова наведайце капліцу ў вёсцы Казлоўшчына.

1 КОММЕНТАРИЙ

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь