Само мястэчка Альковічы вядома ажно з 1699 года, а першы драўляны касцёл тутака быў збудаваны ў 1722 годзе. Ёсць цікавая думка, што назва “Альковічы” замацавалася з некаторым часам, бо быў тут сапраўдны альховы гай, таму мясцовыя так і пачалі казаць. Лічыцца, што будаўніцтва каталіцкага храма праспансаваў тагачасны ўладар Альковічаў – Аляксандр Гарайна, а пры ягоных нашчадках касцёл ужо пашырыўся, некалькі разоў рамантаваўся і перабудоўваўся. Да таго ж, менавіта Аляксандр Гарайна паклікаў у гэты край манахаў кармелітаў, якія ладзілі тут сваю місію да 1866 года.

Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі, вёска Альковічы

Замалёўкі

Сучасную камяніцу пачалі ўзводзіць побач са старым храмам у 1897 годзе. Грошы на будоўлю ў асноўным ахвяравалі Багдановічы – прадстаўнікі мясцовай шляхты, дарэчы на могілках у Альковічах можна пабачыць іхняя надмагілля.

Стары касцёл у Альковічах
фота прыкладна 1900 года

Альковічы, Беларусь

У 1905 годзе новы касцёл быў святочна асвечаны ў гонар Адведзінаў Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

Архітэктура Беларусі

Гэты будынак па праву можна назваць адным з прыгажэйшых касцёлаў Вілейскага раёну.

Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Альковічах

У архітэктурным плане, касцёл яскравы прыклад неагатычнага стылю. Аднавежавы, з трохграннай апсідай, сіметрычнымі сакрысціямі. Галоўны ўваход з прыгожым вімпергам, над якім вялікае акно-ружа, сцены ўмацаваны і ўпрыгожаны ступеньчатымі контрфорсамі.

Цікавосткі Беларусі

Неоготическая архитектура Беларуси

Гуляючы па тэрыторыі храма можна паглядзець старыя могілкі, скульптуры, агароджу з часоў мінулага храма, а таксама драўляны ярус ад былой вежы-званіцы.

Альковічы агароджа

Вёска Альковічы

Унутры касцёла захаваліся 2 старых алтары, якія былі перанесены яшчэ са старога храма.

Альковічы (Альковичи)

З 1950 года касцёл у Альковічах не дзейнічаў, а сам будынак прыстасавалі пад склад для зерня. Апасля, храм стаяў закінутым і пакрысе разбураўся, ёсць нават легенда што ў касцёльную вежу трапіла маланка, ад якой выбухнуў моцны пажар.

Костел Альковичи

Аднаўляць касцёл Адведзінаў Найсвяцейшай Дзевы Марыі пачалі ўжо ў 90-ыя гады, мінулага стагоддзя.

Альковічы могілкі

У Альковічах можна таксама паглядзець невялічкі музей с багатай калекцыяй ручнікоў. Ніжэй кропка з адзнакай касцёла на мапе:

Калі будзеце ў гэтым краі, раю гэтаксама заехаць і ў Абадоўцы, каб паглядзець рэшткі сядзібы Багдановічаў.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь