На самай мяжы з Літвой ёсць вёска Градаўшчына (таксама часта ўжываецца варыянт Градаўшчызна), дзе ўсе ахвочыя могуць паглядзець незвычайны касцёл Святога Андрэя Баболі. Храм будзе цікавы не толькі сваёй архітэктурай, але і гісторыяй.

Касцёл Святога Андрэя Баболі Градаўшчына

Даволі цікава факт, што гэты касцёл фізічна першапачаткова знаходзіўся ў мястэчку Шумск (цяпер гэта ўжо Літва), куды яго перавезлі з вёскі Кена (таксама Літва). І толькі ў 1938 годзе гэты будынак дабраўся да Градаўшчыны.

Градаўшчына

Цікавосткі Беларусі - Градаўшчына

Чаму навокал перавезлі гэты храм? Па-першае, у Шумску ўжо стаяў велічны касцёл Святога Міхаіла Арханёла, які цалкам закрываў патрэбы парафіі. Па-другое, будаваць у 30-ыя гады новы касцёл было амаль немагчыма, час мякка кажучы не спрыяў.

Градовщизна костел Святого Андрея Баболи

Прагучыць неверагодна, але касцёл у Градаўшчыне пачаў прымаць вернікаў толькі ў 1940 годзе, калі ўжо пачалася Другая сусветная вайна. Лічыцца, што храм заставаўся дзейным і падчас вайны, і падчас савецкай улады. Як мінімум будынак не чапалі і не перабудоўвалі.

Градаўшчына

Архітэктура выклікае таксама шмат пытанняў, бо формы для Беларусі даволі дзіўныя. Ёсць думкі, што першапачаткова гэты касцёл быў 2-вежавы, а ўжо калі яго збіралі на новым месцы – архітэктуру крыху змянілі і зрабілі толькі адну вежу. Вызначыць дакладна стыль – складана, тут ёсць і ноткі стылю мадэрн, і рысы беларускага народнага дойлідства.

Градовщизна костел

Вельмі дзіўна выглядаюць бакавыя сакрысціі с порцікамі – такога элемента неяк не чакаеш убачыць.

Градовщизна, Беларусь

Храм знаходзіцца ў Астравецкім раёне ў памежнай тэрыторыі, таму калі сплануеце сюды ехаць – не забывайце пашпарты. Ніжэй кропка з адзнакай касцёла на мапе:

Раю таксама паглядзець касцёл у Варнянах і заехаць да Жупранскага храма.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь