У гэтым артыкуле прапаную паглядзець на тое як Мінск 90-х выглядаў у фільме “Гладыятар па найму”. Гэтае кіно выйшла ў 1993 годзе, здымалася супольна кінастудыяй “Беларусьфільм” і ўкраінскім прадпрыемствам “Вертыкаль”. У аснове сюжэта дэтэктыўны раман Эрла Стэнлі Гарднера пра адваката Перры Мэйсана (“Справа пра аксамітавыя кіпцюры”). Амерыканскую класіку перанеслі ў нейкую ўмоўную “усходнееўрапейскую краіну”, а вось ролю гэтай загадкавай краіны і яе сталіцы поўнасцю выканаў наш Мінск.






Беларускае і постсавецкае кіно пачатку 1990-ых – гэта асобны жанр, поўны дзіўных эксперыментаў, сумнеўных сувязяў, ліхіх сюжэтаў і часам непаўторнай атмасферы свабоды. Шмат фільмаў такога перыяду праваліліся ў пракаце, але спрабавалі рабіць неяк нечакана. Рэйтынг і водгукі пра “Гладыятар па найму” таксама не самыя добрыя, але ж мы глядзім такое кіно дзеля шыкоўных кадраў, якія сёння бадай што гісторыя.
View this post on Instagram
Некаторыя сцены фільма з пасхалкамі. Вось напрыклад крама “Оружейный магазин Эпштэйна”, такога ў Мінску неяк не чакаеш.





Дарэчы, калі цікава пра што фільм і адкуль такая назва – распавядаю. Галоўны герой – прыватны дэтэктыў і адвакат Ілля Мірскі, за любоў да рызыкоўных спраў і бескампраміснасць яго як раз і клічуць “Гладыятарам па найму” – адкуль як разумееце і назва фільма. Да яго звяртаецца нейкая Ева, жонка медыямагната, якой пагражаюць кампраматам. Ну, а далей па класіцы жанру 90-х пачанаюцца забойствы, інтрыгі, пагоні на замежных аўтамабілях, бандыты, карумпіраваная паліцыя і каханне. А ўсе падзеі адбываюцца з антуражам тагачаснага Мінска.



Апроч Мінска, так бы мовіць бонусам, фінальныя кадры фільма адбываюцца каля Нясвіжскага палаца.



Таксама раю паглядзуць на Мінск у фільме 1989 года “Пад небам блакітным…”.







