За некалькі кіламетраў ад горада Ашмяны знаходзіцца невялікая вёска Гароднікі, дзе можна паглядзець драўляную капліцу і даволі незвычайны помнік на магіле Анджэя Снядэцкага.

Капліца Гароднікі

Касцёл Гароднікі

Капліца Найсвяцейшай Дзевы Марыі збудавана ў 1864 годзе, як фамільная пахавальня мясцовых шляхціцаў Снядэцкіх, у якіх у Болтупе была сядзіба і гаспадарка.

Гароднікі Беларусь

Ініцыятарам будаўніцтва быў Андрэй Снядэцкі, які і замовіў будаўніцтва капліцы ў формах народнага драўлянага дойлідства. Будынак з трохграннай апсідай і чатырохграннай вежкай, якая завяршае галоўны фасад.

Гароднікі Напалеон Орда
Малюнак Напалеона Орды, другая палова 19 стагоддзя

Дарэчы, манахі-францысканцы са Старых Ашмянаў (там дзе руіны касцёла сёння), праводзілі ў першую нядзелю кожнага месяца імшу, за што атрымлівалі ад болтупскага двара ажно 100 злотых.

Гароднікі ваза

У крыпце гэтай капліцы былі пахаваныя: Юзэф Снядэцкі (1858), яго жонка Адэлія, дачка Эдмунда (памерла ў 1854 годзе), сын Генрых (1853), дачка Людвіга. Звестак пра лёс каплічкі за 20 стагоддзя не тое каб і шмат. Вядома, што ў 1990 годзе будынак аднавілі. У 2021 годзе, капліца ў Гародніках атрымала статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Капліца ў Гародніках

Дзіўная “ваза”, якая стаіць побач з храмам, – гэта помнік на магіле Анджэя Снядэцкага і ягонай жонкі. Усталяваў яго ў 1839 годзе іхні сын Юзэф. Дарэчы, Андрэй Снядэцкі памёр у Вільні ў 1838 годзе, аднак завяшчаў быць пахаваным на радзіме.

Помнік на магіле Анджэя Снядэцкага ў Гародніках

Помнік стаіць на чатырохгранным пастаменце вышынёй 1,6 метра, на якім устаноўлена урна, увянчаная крыжам і таксама дэкарыраваная выразаным у камені лаўровым лісцем і медальёнам з эмблемамі хіміка і медыка. На трох гранях пастамента высечаны эпітафіі, на чацвёртай радавой герб.

Городники

Падобных помнікаў у Беларусі зусім няшмат, да таго ж дзіўна і вельмі прыемна, што гэты аб’ект захаваўся да нашых дзён не зламаным і не спаганеным. Ніжэй кропка з адзнакай гэтых цікавостак на мапе:

У гэтым краі раю таксама наведаць касцёл у мястэчку Гудагай.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь