Ужо ў сёмы раз адбудзецца міжнародны купальскі фестываль “СВЯТА СОНЦА” 2024, які пройдзе ў музейным комплексе Дудуткі 22 і 23 чэрвеня. Вас чакае сапраўдная феерыя Фолку і Агню з насычанай забаўляльнай праграмай.
Што будзе: FOLK&FIRE фестываль “СВЯТА СОНЦА”
Когда: 22 –23 чэрвеня, 2024 года
Где: Дудуткі , Мінская вобласть
Квіткі: 70 рублёў (дзіцячы – 30), анлайн – тут, таксама можна будзе набыць у касах музейнага комплексу “Дудуткі”.
Паглядзіце як праходзіў фестываль летась у 2022.
Што чакае на фестывалі?
Традыцыйна адмысловую ўвагу арганізатары ў 2024 году надаюць open-air канцэрту, выступам вогненных тэатраў і рэканструкцыі старажытных купальскіх традыцый і абрадаў. “СВЯТА СОНЦА” аб’ядноўвае ў сабе адразу некалькі асобных мерапрыемстваў, аб’яднаных агульнай канцэпцыяй:
- Фестываль агню і піратэхнікі;
- Open-air канцэрт з удзелам гуртоў ethnic/folk/folk-rock/folk-metal, а таксама сумежных напрамкаў;
- Вялікі кірмаш майстроў-рамеснікаў, этна-пляцоўкі, фотазоны, арт-аб’екты на купальскую тэматыку і спартыўныя зоны;
- Абрадавыя і забаўляльныя блокі на працягу ўсяго фестывалю.
Таймінг фестывалю
Афіцыйнае адкрыццё фестывалю “СВЯТА СОНЦА” пачнецца 22 чэрвеня а 11.00 і працягнецца да поўначы. Завяршальным этапам асноўнай праграмы будзе факельнае шэсце ўдзельнікаў і гасцей фестывалю да берага ракі Пціч, дзе традыцыйна запалаюць купальскія вогнішчы.
Хто будзе выступаць?
Музычная частка будзе прадстаўлена наступнымі калектывамі з Беларусі:
13.30 – 14.20 – “Гурба”
14.20 – 15.20 – “КаС”
15.20 – 16.10 – «Сарматы»
16.10 – 17.00 – «Кірчук Іван»
17.00 – 18.00 – “Fishtank”
18.00 – 19.00 – «Дудараў»
19.00 – 20.00 – “Племя”
20.00 – 21.00 – *SPECIAL GUEST*
21.00 – 23.00 – Фестываль вогненнага шоу;
22.50 – 23:30 – «EvthanaziA»
23.30 – 00.20 – “Ciemra”
Фестываль агню і піратэхнікі
Выступленне артыстаў пройдзе з 21.50 да 23.00. Вас чакае феерыя агню і піратэхнікі, яркія касцюмы і вобразы акцёраў, складаная тэхніка выканання і фантастычныя трукі на працягу 3-х гадзін будуць захапляць гасцей фестывалю. Выступяць:
21.20 – 21.30 – Сольны выступ: Аляксандр Коўзік
21.35 – 21.55 – “Insane”, Гомель;
21.55 – 22.05 – «Кетры», Мінск;
22.05 – 22.20 – “ETERE theatre”, Брэст;
22.05 – 22.20 – “Атома”, Віцебск;
22.20 – 22.40 – Фаер-шоу клуб «МАОРЫ», Магілёў;
22.40 – 23.00 – Агністы цырк «Крэсіва», Мінск.
Што яшчэ будзе на фестывалі?
• Горад майстроў (розныя майстэрні: кузня, ганчарная, збройная, апрацоўка каменя, саломапляценне, абрадавая лялька, ткацтва, ювелірная, манетны двор і шмат іншага).
• Купальскі кірмаш (тут вы знойдзеце вырабы традыцыйных рамесных майстэрняў).
• Этна-пляцоўка. Тут будуць узноўлены традыцыйныя абрады святкавання Купалля, варажбы, пляценне вянкоў, майстар-клас па абрадавых танцах і г.д.
• Карчма (ежа і напоі, як жа без гэтага).
• “Вясковая плошча“. Выступленні танцавальных і музычных калектываў, вулічных тэатраў, факіраў, перфомансы на купальскую тэму, майстар-класы па традыцыйных танцах і г.д.
• Інтэрактыўныя пляцоўкі (больш за 20 лакацый і атракцыёнаў).
Для гасцей фестывалю разгорнецца намётавы лагер (з 21 па 23 чэрвеня). Лагер будзе абсталяваны ўсім неабходным для камфортнага адпачынку на прыродзе: біяпрыбіральнямі, вадой, кантэйнерамі для збору смецця. Будзе магчымасць набыць дровы, узяць у арэнду намёт, спальныя прыналежнасці ці мангал.
Як дабрацца на фестываль?
Для зручнасці гледачоў будуць арганізаваны дадатковыя аўтобусныя рэйсы па маршруце “Мінск – Дудуткі – Мінск” і трансфер па маршруце “Рудзенск – Дудуткі – Рудзенск”.