Манахі-бернардынцы прібылі ў Дуброўна, Віцебская вобласць, яшчэ напачатку 17 стагоддзя, а да 1630 года, намаганнямі віленскага кашталяна Мікалая Глябовіча, быў пабудаваны драўляны мужчынскі кляштар. На жаль будынкі тых часоў да нашых дзён не захаваліся, але дайшоў каменны жылы корпус, які збудавалі ў 1809 годзе.

Гэты варыянт кляштара ўзводзілі ўжо пры новым уладальніку мястэчку – Францішкі Ксаверыі Любамірскім.

Ёсць нават легенда, паводле якой менавіта па даручэнні Любамірскага падпалілі касцёл бернардынцаў. Па чутках гэта адбылося ў адплату манахам за тое, што таемна абвянчалі яго дачку з бедным шляхціцам. Аднак хутка раскаяўшыся ў зробленым, Любамірскі заняўся аднаўленнем кляштара.

Пра архітэктуру касцёла і яго лёс вядома зусім няшмат. Ёсць здагадка, што з каменя яго перабудоўваць не сталі, а ў 1830 годзе і таго больш – разбурылі. Дубровенскі кляштар у тыя гады якраз ужо стаяў зачыненым. Па іншай версіі касцёл усё ж перабудавалі і ён заставаўся парафіяльным да 1864 года, а затым узарваны падчас Другой сусветнай вайны, у перыяд нямецкай акупацыі горада.

З архітэктурай жылога корпуса ўсё прасцей: будынак двухпавярховы, Т-вобразнай формы, выкананы ў пераходным стылі ад барока да класіцызму без асаблівых дэкаратыўных вынаходстваў.

Канец 19 – першая палова 20 стагоддзя зноўку пакідае мноства пытанняў аб лёсе кляштара, на якія амаль няма адказаў. Дзіўна, але захавалася вельмі мала інфармацыі пад якія мэты выкарыстоўвалі гэты будынак за тым часам. Сустракаюцца толькі ўрыўкавыя ўспаміны мясцовых жыхароў аб тым, што ў канцы 30-ых гадоў, перад самым пачаткам вайны, у сценах ужо перабудаванага бернардынскага касцёла паказвалі кіно і праводзілі танцы. Магчыма тут размяшчаўся мясцовы Дом культуры ці адміністрацыя.

У жылым корпусе кляштара працаваў Рабфак (працоўны факультэт), а ўжо пасля заканчэння вайны – руская школа нумар 2.

У 1996 годзе пачалася рэстаўрацыя былога кляштара: замянілі дах, аднавілі барочныя франтоны, правялі ўмацаванні перакрыццяў. Аднак пасля гэтага працы надоўга спыніліся.

У 2013 годзе загаварылі аб аднаўленні рэканструкцыі, нават запланавалі выдзеліць значную суму з бюджэту, але далей справа так і не пайшла.

Яшчэ адна цікавостка горада – гэта адноўлены будынак фарбавальнага цэха суконнай фабрыцы «Дняпроўская мануфактура» на іншым беразе Дняпра.

Гэта даволі цікавы прамысловы помнік архітэктуры. Само прадпрыемства ў Дуброўне пачало дзейнічаць у самым пачатку 20 стагоддзя. Захаваліся запісы, што летам 1900 года быў прыняты статут новай кампаніі «Дняпроўская паперапрадзільная і ткацкая мануфактура». Праз некалькі гадоў ужо на ўсю моц шумелі ткацкія станкі, а фабрыка хуткімі тэмпамі набірала абароты вытворчасці. Так колькасць работнікаў вырасла з 400 чалавек да 600 усяго за 3 гады.

Дняпроўская мануфактура – гэта прыклад прадпрыемства свайго часу на якім працавалі ў асноўным мясцовыя габрэі. Лічыцца, што Дуброўна шмат стагоддзяў славіўся сваімі ткацкімі работнікамі, многія з якіх якраз былі як з яўрэйскіх сем’яў. Зямлю на якой стаяла фабрыка ініцыятыўныя прадпрымальнікі выкупілі ў Любамірскіх, тагачасных уладальнікаў горада.

У 1941 годзе на фабрыцы спыніліся працы. Станкі і каштоўных работнікаў экстранна вывозілі ў Барнавул, далей ад баявых дзеянняў. З заканчэннем Другой сусветнай вайны завод паспрабавалі ажывіць, на яго плошчах пачаў працаваць Дубровенскі льнозавод. Корпус былой фабрыцы які можна ўбачыць зараз доўгія гады стаяў у руінах. У 90-ыя будынак закансервавалі і замянілі дах, а некалькі год таму завяршылася поўная рэканструкцыя. Цяпер тут працуе мясцовы музей і банкетная зала. Адноўлены будынак у Дуброўне – гэта добры прыклад таго як можна выкарыстоўваць занядбаныя архітэктурныя помнікі. Славутасць знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Завадская і Фабрычная. Кляштар бернардынцаў знаходзіцца адразу на ўездзе ў Дуброўна з боку Оршы (вуліца Аршанская), ніжэй кропка з размяшчэннем на мапе:
Калі будзеце ў гэтых краях, таксама рэкамендую паглядзець руіны царквы 19 стагоддзя ў вёсцы Салаўе.








