У Лідзе ёсць некалькі асноўных цікавостак, якія добра вядомыя ўсім беларускім вандроўнікам, турыстам і безумоўна мясцовым жыхарам: Лідскі замак, Крыжаўзвіжанскі касцёл, былы кляштар піяраў (сёння царква Святога Міхаіла). Але на гэтым спісе славутасці горада не заканчваюцца. Так для ўсіх ахвочых, у Лідзе даступны і шэраг іншых гістарычных аб’ектаў, сярод якіх – касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

Пра гэты храм зусім няшмат інфармацыі і яго дакладна складана назваць папулярным. Лічыцца, што касцёл збудаваны ў 1933 годзе. Мае надзвычай нетыповую архітэктуру, якую складана аднесці да нейкага аднаго стылю.


Касцёл быццам бы плоскі, але шырокі, вежы зусім невялічкія, і амаль не выходзяць за асноўны аб’ём будынка. Цалкам імаверна, што гэта вынік перабудовы храма.


У 1993 годзе, побач са старым драўляным касцёлам пачынаюць будаваць новы цагляны храм. Ён таксама названы ў гонар Дзевы Марыі.

Ніжэй кропка з адзнакай гэтай Лідскай цікавосткі на мапе:
Недалёка ад Ліды, знаходзіцца мястэчка Геранёны дзе можна паглядзець рэшткі замку Гаштольдаў.








