Адна з важных славутасцяў Навагрудка – гэта музей паэта беларускага паходжання – Адама Міцкевіча. Дом-музей размяшчаецца ў фамільнай сядзібе, якая адноўлена па формах і архітэктуры аўтэнтычнага будынка. Акрамя сядзібнага комплексу ў Навагрудку ёсць курган у гонар Міцкевіча і помнік паэта ў поўны рост.


Даволі цікава, што музей пачаў функцыянаваць яшчэ ў першай палове 20 стагоддзі, афіцыйнае адкрыццё адбылося 11 верасня, 1938 года. Аднак падчас Другой сусветнай вайны сядзіба Міцкевічаў была знішчана разам з усёй музейнай экспазіцыяй. Першыя спробы адбудаваць музей зрабілі ўжо ў 1955 годзе, аднак больш закончанае аблічча будынак набыў толькі пасля рэстаўрацыйных работ, якія праводзіліся ў 80-ыя.

Сёння дом-музей Адама Міцкевіча ўяўляе сабой 5 выставачных залаў плюс невялічкую галерэю. На экскурсіі вам раскажуць пра розныя жыццёвыя этапы паэта, пакажуць партрэты сваякоў і ягонай сям’і.

Акрамя таго будзе цікава паглядзець (і нават падняцца) на курган Міцкевіча, вядомы таксама як “Курган неўміручасці”. Яго пачалі насыпаць у далёкім 1924 годзе, а скончылі толькі праз 7 гадоў. Што цікава – грошы на гэты курган змаглі сабраць на ахвяраванні.

Ля падножжа ўзгорка ёсць масіўны валун з шыльдачкай: “Курган насыпаны ў 1924-1931 годзе ў гонар Адама Міцкевіча”.

Музей працуе з 9:00 да 18:00, панядзелак – выходны. Квіток каштуе ўсяго некалькі рублёў, але рэкамендую дадаткова ўзяць паслугі экскурсавода, каб даведацца пра гісторыю Адама Міцкевіча. Ніжэй кропка з размяшчэннем музея на мапе:
Калі будзеце ў гэтым горадзе, то раю агледзець незвычайную забудову Навагрудка.








