Адна з птушак сямейства качыных, якую можна ўбачыць на вадаёмах і рэках Беларусі – Нырок чубаты ці Чэрнець чубатая (Aythya fuligula, Хохлатая чернеть – рус.). Па памерах нагадвае звычайную качку, але вонкава прыкметна адрозніваецца.

Як выглядае Нырок чубаты (Чэрнець чубатая)?

Нырок чубаты

Самец у шлюбны перыяд вылучаецца чубком, белымі бакамі і насычаным чорным колерам цела з адлівамі зялёнага і сіняга на галаве.

Чэрнець чубатая
Нырок чубаты, самец у шлюбны перыяд

Самкі – бурага колеру, без чубка, вочы жоўтыя, дзюба серабрыста-шэрая.

Чарнець чубатая самка
Чарнець чубатая – самка

Да сярэдзіны лета ў самцоў пачынаецца лінька, пасля якой вонкава яны становяцца падобныя на самак. У Беларусі Нырок чубаты – гэта пералётна-гняздучы від, які рэдка, але можа застацца і на зімоўку. У пачатку восені птушкі пачынаюць вандраваць з месца на месцы, а да кастрычніка ўжо канчаткова адлятаюць у вырай.

Чубатая чарнець сям'я

Гэтая птушка аддае перавагу гнездаванню невялічкімі супольнасцямі, але трымаецца падалей ад іншых відаў птушак. Чубатая чарнець сустракаецца як на азёрах, так і на рэках, і тэхнічных вадаёмах.

Птушкі Беларусі - Чубатая чарнець

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь