Адной са значных і цікавых славутасцяў Івацэвіцкага раёна, Гродзенскай вобласці, можна смела назваць храм 18 стагоддзя ў вёсцы Бусяж. Па архітэктуры добра бачна, што першапачаткова гэта быў касцёл, аднак большую частку сваёй гісторыі гэты будынак выкарыстоўваецца як праваслаўная царква.

Успенская царква 18 стагоддзя ў вёсцы Бусяж

Будаўніцтва Бусяжскага храма пачалося ў 1773 годзе пры падтрымцы манахаў-картэзіянцаў з Бярозы. Праз шэсць год, у 1779 годзе, храм з рысамі архітэктуры позняга барока быў цалкам скончаны.

Успенская царква (Бусяж)

Аднанефны храм уяўляе сабой прамавугольны аб’ём, які з абодвух бакоў упрыгожаны фігурнымі атыкамі. З фасада яшчэ ёсць невялічкая вежка, а са зваротнага боку – апсіда, даволі нетыповай формы.

Бусяж былы касцёл

Па перыметры будынка ідзе прыгожы шматлінейны карніз, а сцены рассякаюць фальш-калоны.

Старадаўні храм у вёсцы Бусяж

Успенская царква 18 стагоддзя ў вёсцы Бусяж

Каталіцкім храм быў да 1840 года, пасля чаго пераасвячоны ў царкву Успення Прасвятой Багародзіцы (*па Габрусь, касцёл заставаўся да 1866 года).

Славутасці Беларусі Бусяж

Перад касцёльнай тэрыторыяй у сярэдзіне 18 стагоддзя пабудавана двух’ярусная брама-званіца.

Успенская царква ў вёсцы Бусяж

Пасля Другой сусветнай вайны царква была зачынена аж да 1973 года, затым вернутая вернікам і адноўлена.

Бусел на даху храма

Знайсці гэтую славутасць нескладана, размяшчаецца ў самым цэнтры мястэчка Бусяж, ніжэй кропка з адзнакай на мапе:

Бо царква знаходзіцца на дарозе злучаючай Слонім і Косава, то па шляху складваецца цэлы турыстычны маршрут. Рэкамендую зазірнуць у Новадзевяткавічы, дзе ёсць яшчэ адзін старадаўні храм і пахавальня роду Слізняў.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь