Блакітніца звычайная – прыгожая птушка з сямейства сініцавых якую лёгка апазнаць па незвычайнай “шапачцы” блакітнага колеру з адлівам сіняга. Брушка і ніжняя частка цела – жоўтыя, як і ў старэйшага субрата – вялікай сініцы. Пысачка мае белае апярэнне, з выяўленымі палосамі цёмнага колеру ідучымі ад дзюбы да патыліцы. Памеры звычайнай лазарэўкі даволі сціплыя – ад 11 да 12 сантыметраў. Вага прыблізна 9–12 грамаў, дзюба маленькая, завостраная, чорнага колеру.

Як выглядае блакітніца звычайная (Cyanistes caeruleus)?

Блакітніца звычайная

У Беларусі птушка сустракаецца часта і нават ахвотна прылятае на кармушку. Яе лёгка можна ўбачыць як у парках (усе фота з гэтага артыкула зроблены каля Чыжоўскага вадасховішча, побач з Мінскім заапаркам), так і ў лясным масіве.

Як выглядае блакітніца звычайная (Cyanistes caeruleus)?

Як выглядае лазароўка звычайная?

Пасля гнездавага сезона сініца сіняя ўтварае невялічкія зграі і можа нават змешвацца з іншымі відамі сініц. Робіць мноства розных гукаў і спеваў, якія выкарыстоўваюцца для зносін і папярэджання аб небяспецы.

Як выглядае Лазараўка

Нягледзячы на маленькі памер гэтыя птушкі даволі агрэсіўныя і актыўна абараняюць сваю тэрыторыю. Блакітніца звычайная мае добрую памяць і можа запамінаць месцы, дзе ўжо знаходзіла ежу.

Птушка лазароўка ў Беларусі

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь