Па Вясне ў Беларусь вяртаецца прыгожая пеўчая птушка з атрада вераб'іных – Берасцянка (Fringilla coelebs). Памерамі супастаўная са звычайным палявым вераб'ём (каля 15-17 сантыметраў), але значна адрозніваецца ад яго афарбоўкай і меладычным спевам.
Гэты від птушак сустракаецца як у лясным масіве, так і ў гарадскіх парках, можа прылятаць на кармушкі. Асноўны рацыён – рознае насенне, а ў перыяд гадавання птушанят дадаюцца таксама казуркі.
Самцы берасцянкі, традыцыйна для птушынага сусвету, маюць больш яркую і прывабную афарбоўку. Макушка галавы і шыя пафарбаваны ў цёмна-сіняй, спінка карычневая з прыкметнымі адлівамі зялёнага, брушка і грудзі бураватыя, з далёка чымсьці нагадваюць гілёў, з якімі іх часам блытаюць.
Самка менш прыкметная, дамінуючый колер у афарбоўцы - руда-шэры з пералівамі жоўтага.
Агульная рыса самцоў і самак - прыгожыя крылы з белымі і жоўтымі палоскамі.
За сезон звычайна гэтыя птушкі выводзяць два нашчадствы. Першае - у канцы вясны (травень), другое бліжэй да ліпеня - пачатку жніўня. Злятаюць у вырай у кастрычніку-лістападзе з надыходам неспрыяльнага надвор'я.