М1 – гэта аўтамагістраль Беларусі, па якой ідзе асноўны паток мясцовага і транзітнага транспарту. Ёсць на галоўнай трасе краіны і свае славутасці, адна з якіх фігура зубра на адзнацы Мінск-Брэст, 117-ы кіламетр.
Гісторыя гэтага вялізнага помніка (на хвіліначку яго вага парадку 70 тон) пачалася ў пачатку 2000-ых. Дваццаціметровага зубра ўстанавілі на “алімпійцы” па ініцыятыве чыноўніка з Брэста, які падобныя рашэнні ўбачыў у Іспаніі. Цікава, што зубра вырабілі ў Пінску на суднабудаўнічым заводзе. Працэс заняў каля 40 дзён, а для транспарціроўкі фігуру падзялілі на 11 частак. Далейшай зборкай займаліся ўжо на месцы. Такую незвычайную працу замовілі да "Дажынак 2003" у Пружанах.
У канцы 2022 гады зубра пачалі абнаўляць: замянілі частку металічных лістоў, намалявалі контур, а таксама дадалі падсвятленне вачам (відаць толькі ў цёмны час).
Сёння зубр на трасе М1 – гэта ўжо культавая славутасць і арыенцір усім падарожнікам аб тым, што ўжо перасечана мяжа Мінскай і Брэсцкай абласцей.
Фігура стаіць насупраць заправачнай станцыі "Татнафта", бліжэйшы населены пункт - вёска Петкавічы. Зручней за ўсё зубра паглядзець і сфатаграфаваць, калі едзеце ў бок Баранавіч. Перабягаць хуткасную дарогу М1 для гэтага сапраўды не варта.
Недалёка ад незвычайнага помніка знаходзіцца адзін са старэйшых касцёлаў Беларусі ў вёсцы Ішкальдзь. Таксама раю наведаць руіны сядзібы Абуховічаў у Галаўцах, на другім баку трасы.