Амаль на цэлы месяц у Гродна разгорнецца калядны кірмаш з фудкортам, вялікай навагодняй ёлкай, маркетам і рознымі забавамі, усё гэта – "Зімовы Фэст". Арганізатары абяцаюць казачную навагоднюю атмасферу і дух каляд. Вас чакае музычнае афармленне, дэкарацыі і фотазоны ў стылі еўрапейскіх кірмашоў, смачны пах глінтвейну, карыцы і мандарынаў.

Зімовы Фэст зноў стартуе ў Гродне ўжо з 9 снежня

Зімовы Фэст будзе праходзіць ужо трэці раз. Навагодні кірмаш прапануе сваім гасцям розныя забаўкі і інтэрактыўныя зоны, як для дзяцей, так і для дарослых.

У вас будзе магчымасць загадаць жаданне пад вялікай святочнай елкай. Пакаштаваць незвычайныя пачастункі і калядныя напоі на фуд-корце. Свае дзверы адкрые Зімовы бар з цёплымі кактэйлямі і глінтвейнам, а на маркеце рамеснікаў зможаце знайсці ўнікальныя падарункі для сябе і блізкіх. Але самае галоўнае - гэта магчымасць акунуцца ў калядную атмасферу ў самым цэнтры гістарычнага горада.

Зімавы Фэст пройдзе ў Гродне з 10 снежня па 9 студзеня

Дзе: Гродна, на Савецкай плошчы.

Калі:Зімавы Фэст будзе праходзіць з 9 снежня па 8 студзеня; з15:00 - 23:00 па буднях і з 13:00 - 23:00 па выходных, уваход вольны.

5 2 галасы
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
1 Каментарыі
старыя
новыя больш за ўсё +
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары
Ганна Бухта
Ганна Бухта
2 гадоў назад

класны фэст, мне спадабаўся