Адна з найпрыгажэйшых птушак, якую можна ўбачыць у Беларусі, - зімародак (Alcedo atthis). Гэта зусім невялічкая па памерах птушка лёгка хаваецца ад вачэй чалавека, сустрэць яе даволі праблематычна. Зімародак звычайны трымаецца далей ад іншых птушак і вядзе крыху такі пустэльніцкі лад жыцця.

Зімародак Alcedo atthis

Пераважныя месцы пасялення - абрывістыя берагі паблізу чыстых рэк з гацямі. Сілкуецца рыбкамі, часам казуркамі і нават дробнымі жабамі. Менавіта таму наяўнасць вадаёма - неад'емная частка жыцця зімародка.

Як выглядае зімародак звычайны

Выглядае зімародак як самая сапраўдная экзатычная птушка. Спінка мае насычана бірузовы (сумесь зялёнага і блакітнага) колер з паласой светла-блакітнага і невялікімі яркімі крапінкамі. Брушка і шчочкі - рудаватыя (аранжавыя).

Дзе жыве зімародак звычайны ў Беларусі?

Адрозніць самку і самца складана. Асноўныя адрозненні - памер (самец крыху буйней), дзюба (у самца - цалкам чорная, у самкі ніз мае аранжавы колер), яркасць (традыцыйна ў птушак).

Птушка зімародак звычайны

Зімародак перасоўваецца вельмі хутка і ў асноўным пры дапамозе крылаў, бо лапкі кароткія. Гэта яшчэ адзін фактар, які ўскладняе пошук гэтай прыгожай птушкі: сядзіць на галінках нерухома, а лётае неўзаметку.

Што за птушка зімародак?

Зімародкі звычайныя жывуць досыць доўга - каля 15 гадоў. Ствараюць манагамныя пары (праўда бываюць і выключэнні), выводзяць нашчадства да сярэдзіны вясны, а часам паспяваюць нават двойчы (другі раз ужо напрыканцы лета). Птушаняты, зрэшты як і дарослыя асобіны, патрабуюць вялікі аб'ём корму, таму птушачка праводзіць амаль увесь дзень у пошуку пражытка.

Птушка зімародак

З 1981 года гэтая птушка ўключана ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Зімародак звычайны фота

5 2 галасы
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары