Адна з лепшых рэчаў у паездках па Беларусі - гэта магчымасць не толькі паглядзець жыццё за МКАДам, але і атрымаць крыху натхнення ад родных мясцін. У Мінскай вобласці, у аграгарадку Зембіна, можна ўбачыць касцёл 19 стагоддзя, нажаль разбуранага, але з багатай гісторыяй. Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі – менавіта так гучыць поўная назва гэтага храма, у якога ў 2022 годзе адбылося абвальванне бакавой сцяны.

Зембін разбураны касцёл

Само мястэчка Зембіна размешчана на ўмоўным трыкутніку ЛагойскБягомль - Барысаў.

Касцёл у аграгарадку Зембін.

Гісторыя касцёла ў Зембіне бярэ пачатак яшчэ ў 17 стагоддзі, дакладней у 1640 годзе, калі ў гэтых мясцінах з'явіўся ордэн дамініканаў. Ва ўладанні ордэна была аддадзена старая пабудова касцёла, яшчэ драўлянага.

Касцёл які руйнуецца ў аграгарадку Зембін

Манахі былі людзьмі працавітымі і рэгіён актыўна развівалі. Пабудавалі бібліятэку, наладзілі піваварства, мелі права вудзіць і прадаваць рыбу.

Але як часта бывае ў гісторыі - наступілі і цёмныя часы. Цяжкі перыяд руска-шведскай вайны і пажар, якія поўнасцю знішчылі манастыр і храм у 1790 годзе.

У тыя часы гэтыя землі належалі роду Храптовічаў. Пры якіх у Зембін актыўна сцякаліся новыя жыхары, для якіх былі створаны нядрэнныя ўмовы. Пасля Другога Падзелу Рэчы Паспалітай землі адабралі, аднак у 1807 годзе зноў вярнулі Ірынею Храптовічу.

Зембін Віцебская вобласць

Новы касцёл адбудавалі на месцы ранейшага толькі праз 20 гадоў, у 1809 годзе. Выкананы храм быў з каменя, у архітэктуры барока, які пераходзіў да класіцызму.

Цікавы факт, вёску Зембін наведваў сам Напалеон, праўда акалічнасці для яго былі не лепшыя. Пасля цяжкага адступлення, рэшткі некалі вялізны арміі правялі ў гэтым мястэчку ноч. Дзіўна што на франтальнай сцяне захавалася скульптура Панны Марыі, прама над ёй застаўся крыж і гняздо бусла, можа быць гэта нават сімвалічна.

Быў перыяд ля зембінскага касцёла, калі надзея запалілася - гэта самы пачатак 20 стагоддзя. Цалкам адноўлены, ганарліва ўзвышаўся ў цэнтры паселішча. Праўда ўжо ў 30 гадах, савецкая ўлада прайшлася і тут сваім антырэлігійным сярпом.

Спробаў аднавіць Касцёл Ушэсця Дзевы Марыі больш не рабілася. Сёння будынак часткова кансерваваны, кратамі зачыненыя ўсе ўваходы.

Ніжэй фатаграфія пачатку 20 стагоддзя, так зембінскі касцёл выглядаў у лепшыя гады.

Старое фота Зембін

Руіны касцёла на мапе:

Недалёка ад Зембіна знаходзяцца і іншыя славутасці Беларусі. Брылёўскае Поле – у напрамку да Барысаву, А Мемарыяльны комплекс Хатынь ў бок Мінску.

3 2 галасы
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
2 Каментарыі
старыя
новыя больш за ўсё +
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары
Вячаслаў Ісакаў
Вячаслаў Ісакаў
1 год таму

Барысаўскі раён, Мінская вобласць - вось дзе размешчаны касцёл. У артыкуле памылка. Выпраўце