Звычайная зелянушка – своеасаблівы яркі "верабей", асабліва самец, які мае ў сваёй афарбоўцы аліўкавы і зялёныя колеры. Таксама гэтыя ўюрковыя птушкі вылучаюцца палоскай жоўтага колеру па краі крылаў і магутнай дзюбай, якая падобна трохі на дзюбу таўстадзюба.

Зелянушка

Самцы Carduelis chloris буйнейшыя і прыкметныя, як звычайна і заведзена ў птушыным свеце. Самкі яшчэ больш падобныя на вераб'ёў і ў афарбоўцы ў іх замест зялёнага пераважае светла-шэры. Аднак адметная жоўтая палоска дапамагае адразу апазнаць гэтую птушку яшчэ здалёк.

Як выглядае птушка зелянушка
Зелянушка самец
Птушка зелянушка самка
Зелянушка самка

У Беларусі зелянушка сустракаецца круглы год. Птушку можна ўбачыць як у лясным масіве, так і ў гарадскіх парках. Напрыклад, усе здымкі з гэтага артыкула зроблены каля Чыжоўскага вадасховішча ў Мінску.

Фота зелянушкі

Што за птушка зелянушка?

Пры яркім сонцы зелянушку часам можна зблытаць з чыжом.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары