Заранка (Erithacus rubecula) – гэта шматлікая і часта сустракаемая лясная птушка з сямейства мухалоўкавых. Знешне Малінаўка (так гэту птушку таксама завуць) даволі лёгка пазнаць, адметная рыса – гэта яркая аранжавая пляма, якая закранае шыйку, частку брушка і пыску. Менавіта па гэтай афарбоўцы вы лёгка апазнаеце Заранку.

Заранка фота і апісанне

Астатняе цельца ў птушкі светла-шэрае з адлівам аліўкавага, дзюба і вочы - чорныя. Памерамі крыху саступае звычайнаму палявым вераб'ю, у сярэднім 13-14 сантыметраў.

Як выглядае птушка Заранка, Малінаўка.

Адна з цікавых асаблівасцяў гэтых птушак - гэта тое што спяваюць не толькі самцы, але і самкі, хоць іх спевы і не такія разнастайныя. Дарэчы знешне самцы і самкі адрозніваюцца нязначна.

Заранка

У Беларусь Заранка вяртаецца дастаткова рана, ужо ў сярэдзіне сакавіка гэтых птушак можна сустрэць у лясах. Адлятаць у вырай пачынае ў верасні, аднак некаторыя з гэтых птушак затрымліваюцца аж да першых снягоў.

Птушка Малінаўка

Аснова харчавання - казуркі, аднак па восені Заранка можа дадаць у рацыён ягады і нават заляцець на кармушкі за семечкамі.

Заранка птушка фота

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя