Замкі Літвы

Абарончыя крэпасці і велічныя палацы бяруць свой пачатак з глыбіні стагоддзяў. Агорнутыя таямнічымі гісторыямі і легендамі, замкі Літвы могуць шмат распавесці аб мінулым. Чарговы раз праязджаючы па знаёмай дарозе, якая вядзе да грандыёзнай пабудовы. Не выпусціце шанец лішні раз дакрануцца да старажытнасці. Нашы продкі ўмела будавалі замкі, улічваючы асаблівасці ландшафту і мэты палацаў.

Сёння раскажам пра самыя знакавыя замкі, узведзеныя на тэрыторыі Літвы, якія ацалелі і адкрыты для наведвання.

Тракайскі замак

Месца: г. Тракай (Karaimų gatvė, 51-53)

тракайскі замак гід выхаднога дня

Мабыць, самы вядомы замак Літвы, які ўзводзілі як абарончую крэпасць і як палац для князёў. Ад мясцовых можна пачуць іншую назву - Астраўны замак. Найстарэйшы літоўскі горад Тракай захоўвае сярэднявечны палац з 1409 года. Тракайскі замак, пабудаваны на востраве пасярод маляўнічага возера, захаваў на сваёй карціне Напалеон Орда ў 1877 годзе. Тады горад называўся Трокі, а замак - Трокскім. У 19 стагоддзі рэзідэнцыя літоўскіх князёў разбуралася пад цяжарам гадоў і міжусобных войн.

Але з таго часу палац змяніўся, прайшла глабальная рэканструкцыя, і ён набыў новы выгляд. Камусьці замак у Тракаі здасца вылашчаным, а хтосьці зможа адкінуць стэрэатыпы і прасякнуцца яго гісторыяй.

прыгожае фота тракайскі замак літва

Троцкі замак лічыцца самай фатаграфаванай славутасцю Літвы. Зрабіце і вы прывабнае фота знакамітай крэпасці ў Тракаі.

Каўнаскі замак

Месца: г. Каўнас (Pilies g. 17)

што паглядзець у каўнасе

Адзін з самых старых замкаў у Літве, пабудаваны ў Каўнасе на высокім беразе Нёмана, датуецца 14 стагоддзем і сваёй канструкцыяй гаворыць аб абарончай функцыі. Сёння Каўнаскі замак, які захаваўся ўсяго на траціну, з'яўляецца асноўнай славутасцю краіны. Захавалася частка масіўных сцен і Круглая вежа, у якой зараз арганізавана выставачная зала гарадскога музея. Дзіўна, што замак не быў разбураны людзьмі, як многія помнікі архітэктуры - Паўночная вежа і частка сцен абрынулася з-за рачных вод, якія паступова падмываюць падмурак замка.

Побач з крэпасцю часта праводзяць мерапрыемствы і гістарычныя рэканструкцыі сярэднявечных бітваў. У цэлым, прыемнае месца для адпачынку ў асяроддзі парка.

Медніцкі замак

Месца: в. Мядзінінкай (Šv. Kazimiero g. 2)

медніцкі замак
Фота: welovelithuania.com

У 1385 годзе з чырвонай цэглы быў узведзены замак, аналагаў якому па маштабе няма ў Літве. Хадзілі легенды, што замак у Мядзінінкае и Лідскі замак будавалі волаты. Канешне, гэта толькі легенда. Замак збудаваны простымі людзьмі, рухомымі жаданнем абараніць свае землі ад ворагаў.

Збудаванне ў выглядзе чатырохвугольніка ўяўляла сабой замак-кастэль. Да замкаў такога тыпу адносяцца Ковенскі і Крэўскі замак, Але зараз на месцы апошняга засталіся руіны.

Медніцкі замак не аднойчы пакутаваў ад набегаў крыжакоў і нават быў напалову спалены, але пазней адноўлены. Сцены крэпасці добра захаваліся, уцалела і вежа-данжон, памер якой прыраўноўваецца 5-павярховай хаце. Цяпер у ёй знаходзяцца пастаянныя экспазіцыі тракайскага музея.

Віленскія замкі

Месца: г. Вільня (Arsenalo g. 5)

віленскія замкі

На Замкавай гары ў Вільні у першай палове 14 стагоддзя ўзвышаліся тры гатычныя замкі - Дольны, Горны і Крывы. Гэтае месца было рэзідэнцыяй літоўскіх князёў. Адноўленая частка ўмацавання і вежа Гедыміна, якая з'яўлялася часткай Горнага замка - гэта ўсё, што засталося ад грандыёзных збудаванняў таго часу. Гэты помнік архітэктуры з нацыянальным сцягам на вяршыні з'яўляецца своеасаблівым сімвалам горада.

вежа гедыміна

У віленскім замку ніколі не было паселішчаў. У асноўным, у сценах крэпасці рабілі зброю і хаваліся ад ворагаў. На доўгі час замак стаў месцам зняволення злачынцаў са шляхты.

Падняцца на высокую Замкавую гару можна на фунікулёры або пешшу па брукаванай дарожцы. Тамсама, у Вежы, адкрыты філіял Нацыянальнага музея.

Біржайскі замак

Месца: г. Біржай (Radvilos g. 3)

біржайскі замак

Той факт, што Радзівілы былі найбагацейшым родам, пацвярджаецца колькасцю збудаваных імі палацаў і замкаў. У літоўскім гарадку Біржай стаіць адзін з іх. Замак пачалі будаваць па распараджэнні Кшыштафа Мікалая Радзівіла ў 1586 годзе. Біржайскі замак стаяў на высокім вале, быў акружаны ровам, запоўненым вадой - усё ў стылі знакамітага роду.

біржай замак
Крыніца фота: visitbirzai.lt

Той замак, які мы бачым сёння - адноўлены з руін. Яго не раз спальвалі і разбуралі. А падчас Паўночнай вайны замак у Біржаі быў узарваны. Усё, што ад яго засталося - сутарэнныя памяшканні і частка сцен. Але і гэтага было дастаткова, каб у 1978-88 гадах умела аднавіць гістарычны помнік Літвы.

Замак Раудонварыс

Месца: г. Раудоне (Pilies g. 1)

раўдонскі замак

Калі пачуеце легенду пра Белую даму Баербурга, ведайце, што гаворка пойдзе пра замак у Раўдоне. Першы палац на месцы неагатычнага замка быў пабудаваны ў пачатку 14 стагоддзя. Праз 2 стагоддзі Раўдонскі палац належаў Жыгімонту Жыгімонту II Аўгусту, які давёў замак да запусцення. Наступны ўладальнік узвёў на гэтым месцы новы палац з высокай вежай, які па абрысах падобны да сучаснай пабудовы.

замак раўдонварыс

Напачатку 19 стагоддзі Раўдонскі палац перайшоў у валоданне Зубавых па распараджэнні імператрыцы Кацярыны II. Дзякуючы Планату Зубава і яго сям'і мы можам бачыць замак, а не яго руіны.

Замак Нарвілішкес

Месца: в. Нарвілішкес

замак нарвілішкес

Самы блізкі да Беларусі літоўскі замак - Нарвілішкес. Сярэднявечная пабудова знаходзіцца ўсяго за 100 метраў ад мяжы. Узведзены ў стылі Рэнесанс, замак упершыню быў згаданы ў рукапісах у 1586 годзе. У розны час яго выкарыстоўвалі як манастыр, ваенныя казармы і школу-інтэрнат.

Доўгі час Нарвілішкес быў закінуты, пакуль у 2009 годзе не пачалося аднаўленне каштоўнага аб'екта архітэктуры. Сёння замак арандуюць для правядзення вясельных цырымоній, а на прылеглай тэрыторыі часта ладзяць гарадскія фестывалі.

Калі артыкул замкі Літвы вам спадабаўся, дык таксама паглядзіце матэрыял – Замкі Беларусі.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя