Падарожнічаючы па Беларусі, для сябе не раз адзначаў, што розныя закінутыя месцы и разбураныя храмы прыцягваюць мяне куды больш у адрозненне ад не заўсёды якасна рэканструяваных аб'ектаў і навадзелаў. Таму, прыехаўшы ў Бабруйск, чакаў вельмі шмат ад крэпасці і наваколляў. Думаю, калі вы аматар урбаністычных аб'ектаў, то закінутыя казармы ў Бабруйску не пакінуць вас абыякавымі.

Шпацыруючы па тэрыторыі некалі буйнага вайсковага мястэчка, дзівішся размаху гэтага комплексу. Самыя разнапланавыя пабудовы знаходзяцца ў разрусе і плыўна пераходзяць у руіны.

Цікавы будынак з шыльдайГасцініца“. З яго і пачалася экскурсія па казарменным комплексе.

Цікава, што само месца не выглядае гнятлівай закідкай, ці мне проста так падалося.

Закінутыя казармы ў Бабруйску

бабруйск казармы фота

Закінутыя казармы ў Бабруйску

Некалькі будынкаў паспелі зняць у арэнду і нядрэнна рэканструяваць. У асноўным гэта аднапавярховыя баракі. 3-х і 4-х павярховыя карпусы выглядаюць не вельмі бадзёра: дах амаль усюды абвалілася, а мясцовыя па ўсёй бачнасці перыядычна разбіраюць сцены на цэглу.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя