Працягваем вас знаёміць з цікавымі закінутымі месцамі па ўсёй Беларусі і нават усяго свету. Сёння раскажам аб закінутай школе ў мястэчку Косава (там дарэчы знаходзіцца папулярны турыстычны аб'ект - палац Пуслоўскіх).

zabroshennay shkola kossovo

Будынак узвялі яшчэ ў 1952 годзе, аб чым сведчыць лічбы на фасадзе галоўнага ўваходу. Перастала функцыянаваць школа каля 15 гадоў таму і час зусім не пашкадаваў гэтае месца.

Разбітыя аканіцы, дзверы і вокны, абарваная праводка і ўздутыя драўляныя падлогі - вось што цяпер пераважае ў гэтай школе.

Прычына па якой будынак не выкарыстоўваюць цалкам простая і відавочная - патрэбную колькасць навучэнцаў і педагогаў сабраць не ўдавалася, а перапрафіляваць аб'ект пад іншыя патрэбы проста не было магчымасці.

kosovo zabroshka
Але не забывайце, што горад Косава поўны і іншых цікавых славутасцяў: каталіцкая капліца 1859 годаСядзіба Тадэвуша Касцюшкі. і вядома замак.
kosovo shkola zabroha

г. Косава, вул. Чарткова

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя