Мазыр адзін з найцікавейшых гарадоў Гомельскай вобласці. Акрамя тыповых славутасцяў накшталт царквы і касцёла, тут ёсць і свае ўнікальныя месцы. Напрыклад закінуты асабняк 20 стагоддзя, які доўгія гады выкарыстоўваўся як бальніца.
Двухпавярховы асабняк пабудаваны ў 1910 годзе па заказе аднаго з заможных жыхароў Мазыра. Архітэктура будынка адносіцца да стылю мадэрн. Асобняк выкананы з жоўтай цэглы ў форме літары Е. Дом амаль сіметрычны, за выключэннем левага крыла, дзе знаходзіцца круглая вежа, якая вядзе на дах.
Унутры гэтай вежы нават часткова захавалася вінтавая лесвіца.
Яшчэ да 1917 года, мазырскі асабняк перададзены пад патрэбы павятовай бальніцы. Тут размясціліся палаты на 35 ложкаў. У той перыяд будынак моцна не перабудоўвалі, захаваўшы ўнікальную архітэктуру.
У савецкі час былы асабняк працягвалі выкарыстоўваць як лякарню. Да правага крыла быў дабудаваны новы корпус. Вядома пра захаванне адзінага архітэктурнага стылю тады не магло ісці і гаворкі.
Як жа так здарылася, што такі важны аб'ект як бальніца стаў самым папулярным закідкам Мазыра? Нічога новага, будынак прыйшоў у аварыйны стан і яго проста перасталі эксплуатаваць.
Усярэдзіне асабняка дэмантаваны драўляныя перакрыцці, таму падняцца на верхнія ярусы не выйдзе. Праўда яно і не трэба, агледзець прастору можна і так.
Закінутая бальніца ў Мазыры прыцягвае не толькі аматараў старажытных будынкаў, але і мясцовых падлеткаў. Яны багата ўпрыгожылі сцены гістарычнай спадчыны графіці і малюнкамі.
Праз унутраны хол можна патрапіць ва ўнутраны двор і перайсці ў "новае" крыло бальніцы.
Нягледзячы на тое, што будынак ужо даволі доўга закінуты і незакансерваваны яго стан цалкам здавальняючы. Пры жаданні і фінансаванні гэты турыстычны аб'ект, напэўна, можна ажывіць. Цікава, што прадпрымальныя жыхары Мазыра нават адкрылі побач з гэтай закібкай кавярню.
Спадзяюся вы ведаеце, што наведваць такія месцы небяспечна і лепш агледзець іх знадворку. Закінутая бальніца знаходзіцца недалёка ад гістарычнай часткі Мазыра, у крокавай даступнасці ад вуліцы Ленінскай. Кропка на мапе:
Будзеце ў горадзе, зазірніце ў Мазырскі замак, адкуль адкрываецца выдатны панарамны выгляд.
Калі ўбачыла гэтыя здымкі, у мяне задражнілі рукі. Я думала ехаць у водпуск у Мазыр (а я з Брэста, на хвіліначку!) ці не - цяпер ведаю даклада - ехаць! І хаця ў Гомельскай вобласці шмат іншых руін, якія жадаю наведаць, – гэтая садзіба – любоў з першага погляду. Дзякуй вялікі за артыкул, Аляксандр.