Адзін з найстарэйшых будынкаў Бабруйска, які адносіцца да часоў, калі крэпасць яшчэ нават не планавалі будаваць – былы касцёл ордэна езуітаў. Будынак у моцна перабудаваным выглядзе, а зараз яшчэ да таго ж напаўзакінутым, але працягвае захоўваць рысы першапачатковай барочнай архітэктуры. Гісторыя касцёла пачынаецца ў першай палове 17 стагоддзя, калі ў Бабруйск прыбыла місія манахаў-езуітаў з Нясвіжа. Тады касцёл яшчэ быў драўляны, як і ўсе астатнія манастырскія пабудовы, а сваё каменнае аблічча здабыў бліжэй да 1747 года. Асвечаны ў гонар Святога Станіслава Косткі (першапачаткова храм Святых апосталаў Пятра і Паўла).

Дзе быў езуіцкі касцёл у Бабруйску?

Закінуты бабруйскі касцёл

Каменны варыянт касцёла ўзводзілі, як мяркуецца, па праекце архітэктара Томаша Жаброўскага. Храм уяўляў сабой высокую двухвежавую базіліку, са складаным фасадам, дэкараваным фальш-калонамі, карнізамі і барэльефамі.

Езуіцкі касцёл у Бабруйску
фасад сёння
Як выглядаў першапачаткова Езуіцкі касцёл у Бабруйску?
схематычная выява таго, як мог выглядаць фасад касцёла ў Бабруйску, крыніца: be.wikipedia

Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай дзейнасць ордэна езуітаў на тэрыторыі Беларусі была моцна абмежавана. Таму кляштар фактычна ліквідаваны, але касцёл яшчэ нейкі час працягваў дзейнічаць як звычайны парафіяльны.

Бабруйскі езуіцкі касцёл

Сітуацыя кардынальна змянілася калі ў гэтай частцы горада вырашылі будаваць вялізную фартыфікацыю, вядомую сёння як Бабруйская крэпасць.

Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла.

Расейскія інжынеры распрацавалі праект па перабудове касцёла і кляштара пад ваенныя патрэбы. У выніку гэтых работ да 1815 года ўжо не было шыкоўных веж і багатых залаў, касцёл стаў - арсенальнай (цэйхгаўз), а кляштарные карпусы сталі складскімі памяшканнямі.

Касцёл езуітаў у Бабруйску

Аднак яшчэ ў сярэдзіне 19 стагоддзя будынак сталі выкарыстоўваць як ваенную турму (гаўптвахту). Фактычна, хаця і з перапынкамі, такое прызначэнне касцёла заставалася аж да 2012 года.

Сам стары будынак Бабруйска

Пасля закрыцця гаўптвахты будынак і тэрыторыя заставаліся на кансервацыі, але пасля нядаўняга пажару стан значна пагоршыўся.

Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла Бабруйск

Бабруйск гаўптвахта

Унутры ўжо знялі ўсе металічныя дзверы, выбілі правады і вынеслі ўсё, што мела хоць нейкую каштоўнасць.

Падвалы езуіцкага касцёла ў Бабруйску

Закінуты храм у Бабруйску

У апошнія гады ішлі размовы аб тым каб перадаць старажытны будынак каталіцкай суполцы Бабруйска, але ў мясцовых каталікоў хапае пытанняў і з касцёлам Панны Марыі, не кажучы ўжо пра тое, каб аднавіць і гэты храм.

Закінуты касцёл у Бабруйску

У выніку лёс былога езуіцкага касцёла застаецца вельмі туманным.

Закінуты касцёл еузітаў у Бабруйску

Як і належыць, у такой славутасці хапае легенд аб прывідах, якія насялялі адну з турэмных камер, падземных хадах за раку і канешне скарбаў, як з часоў манахаў-езуітаў, так і з часоў Другой сусветнай вайны.

Езуіцкі касцёл у Бабруйску

Старая цэгла ад бабруйскага касцёла

Знайсці гэтую ўнікальную славутасць будзе нескладана, а вось патрапіць на тэрыторыю касцёла не выйдзе – дзверы зачыненыя. Ніжэй кропка з размяшчэннем на мапе:

У Бабруйску раю паглядзець дом купчыхі Кацнэльсан, а па магчымасці з'ездзіце ў Жылічы, дзе адрэстаўравалі палац Булгакаў.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя