У вёсцы Ніжняе Чэрніхава павольна руйнуецца старадаўні бровар, які можна назваць даволі тыповым узорам прамысловай архітэктуры Беларусі пачатку 20 стагоддзі. Верагодна гэты завод будаваўся яшчэ пры Рдултоўскіх, якія валодалі маёнткам Чэрніхава.

Закінуты бровар у вёсцы Ніжняе Чэрніхава

Сама пабудова цагляная, двухпавярховая, значна перабудавана за савецкім часам.

Закінуты бровар у вёсцы Ніжняе Чэрніхава

У канцы 90-ых, у сценах бровара ўсё яшчэ працавала вытворчасць. Нават на фатаграфіях 2006 года стан будынка значна лепшы.

Закінутыя заводы Беларусі

Закінутыя месцы Беларусі

Чаму ж так адбылося, што прадпрыемства стала закішкай? Насамрэч гісторыя разбурэння падобных месцаў амаль заўсёды ідэнтычная і сумная. Пройдзе яшчэ некалькі гадоў і бровар у Ніжнім Чэрніхава будзе выглядаць таксама як вінакурня Абуховічаў у Галаўцах.

Закінуты завод у Чэрніхава

Заброшкі Чэрніхава

Гуляючы па тэрыторыі комплексу бачна, што яшчэ зусім нядаўна тут была нейкая дзейнасць. Частка абсталявання так і пакінута, а частка распілавана на металам.

Вінакурня ў вёсцы Чэрніхава

Адміністрацыйны паверх бровара і зусім абвальваецца. Цікаўна што чырвоныя цагляныя сцены тут зачынялі карцінамі з прыгожымі краявідамі.

Закінутыя месцы Беларусі

Заброшкі Беларусі

Заброшкі

Ад былой бровара сцяжынка вядзе да закінутай хаце для працоўных, пабудаванаму пры Гарцінгах, у якіх у Ніжнім Чэрніхава мелася сядзіба

Вінакурня ў вёсцы Ніжняе Чэрніхава

Закінуты бровар у вёсцы Ніжняе Чэрніхава

Калі захочаце паглядзець на бровар, то вялікіх ілюзій не майце. Магчыма, што ў ваш прыезд усё будзе выглядаць яшчэ горш. Ніжэй кропка з размяшчэннем на мапе:

Куды цікавей заехаць у Верхняе Чэрніхава, дзе можна ўбачыць адноўленую магільны склеп Рдултоўскіх і частка маёнтка з уцалелай вежай-капцільняй.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары