Мэмарыял «Яма»

Месца «прасякнутае» страхам і пакутамі - гэта мемарыял габрэям загінуўшым у Мінскім гета у Другой Сусветнай вайне. Жахлівае злачынства, учыненае нацысцкім рэжымам і сёння прымушае чалавецтва памятаць, што няма мяжы хворай і жорсткай чалавечай фантазіі. Мемарыял мае назву "Яма" і яно цалкам гаворыць само за сябе, бо за перыяд з 1941 па 1945 гады на гэтым месцы былі забіты тысячы яўрэяў, трупы якіх проста скідалі ў вялізную яму. Выжыўшыя яўрэі і нашчадкі загінуўшых, узвялі на месцы масавага забойства помнік з сапраўднага чорнага мармуру.

яма

Трэба адзначыць, што гэты помнік з'яўляецца адным з самых першых мемарыялаў у памяць аб ахвярах Халакосту на прасторах усяго Савецкага Саюза. Ён мае вялікую гістарычную каштоўнасць, бо «перажыў» таталітарны рэжым Рад, якія не надта лаяльна ставіліся да выжыўшых габрэяў і нават больш, працягвалі іх рэпрэсаваць. Так здарылася і з аўтарамі помніка, якія зазналі ганенні. Неаднаразова ўлады Саюза мелі намер знесці пастамент з твару зямлі, але ён дастаяў да нашых дзён.

помнік габрэям менск

Сёння гэтае месца з'яўляецца святым для многіх габрэем свету і тым больш тых, якія жывуць на былой постсавецкай прасторы. Штогод у майскія дні тут ладзяцца памятныя мерапрыемствы. Непасрэдна каля помніка размяшчаецца «Алея праведнікаў». На дрэвах, якія растуць уздоўж яе, напісаны імёны праведнікаў, якія шмат зрабілі для выратавання габрэйскага народа. Тут таксама ўшанаваны імёны беларусаў, якія сваімі ўчынкамі і справамі выратавалі не адно чалавечае жыццё. Абавязкова таксама трэба адзначыць "Лесвіцу смерці", якая складаецца з 27-мі бронзавых скульптур.

Яна сімвалізуе людзей, якія ідуць да сваёй смерці і таму робіць наймацнейшае ўражанне. Гэта мінская славутасць знаходзіцца на скрыжаванні Заслаўскай і вуліцы Мельнікайтэ, недалёка ад Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Стэлы "Мінск-горад-герой".

2 КАМЭНТАРЫ

  1. Заўсёды шкадавала габрэйскі народ за ўсе яго пакуты і страты ва ўсіх войнах. І заўсёды паважала за тое, як ён шануе памяць загінулых, дапамагае тым, хто выжыў, і захоўвае ўдзячнасць "праведнікам, якія шмат зрабілі для выратавання яўрэйскага народа".
    Помнік загінуўшым габрэям у Мінску - толькі часціца, якая адлюстроўвае стаўленне ўсіх разумных людзей да вайны і яе ахвяр.
    Тым незразумелай для мяне сёння гатоўнасць Ізраіля дапамагаць узбраеннем тым, хто прыгнятае лінію чалавеканенавісніцтва, адраджае нацызм, фашызм…

  2. Гэта гета было адным з самых вялікіх у Еўропе, у ім гітлераўцы стрымана знішчылі больш за 100 000 габрэяў. Такія злачынствы ніколі не забудуцца. Гэты мемарыял - журботнае месца, якое ўвекавечвае памяць аб гэтай трагедыі.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя