Калісьці даўно, яшчэ ў 16 стагоддзі, існавала мястэчка Пагост – уладанне роду Алелькавічаў на Слуцкай зямлі. Затым фальварак быў ва ўласнасці Радзівілаў, а да сярэдзіны 19 ст. Вітгенштэйнаў. Менавіта пры апошніх пабудавана сядзіба, каменны млын і броварны завод.

Бравар-вінакурня ў вёсцы Пагост 2

Ад самай дваранскай сядзібы амаль нічога не засталося, нават складана знайсці месца дзе яна стаяла. Уцалелі толькі некаторыя будынкі былой вінакурні.

Галоўны будынак, сам завод, - датуецца 1901 годам, пра што паведамляюць лічбы на франтоне. Яно выканана з цэглы і з'яўляецца суцэль тыпавым.

Закінуты бровар у вёсцы Пагост-2 побач з Салігорскам.

Да сярэдзіны 90-ых, прадпрыемства было дзейным. На фатаграфіях пачатку 2000-ых усе пабудовы выглядаюць абсалютныя цэлымі і не закінутымі.

Закінутыя месцы побач з Салігорскам

Чаму ж сёння былы завод Вітгенштэйнаў-Радзівілаў у такім жаласным выглядзе? Сказаць складана.

Закінуты бровар у вёсцы Пагост 2

Заброшка ў вёсцы Пагост 2

Усярэдзіне яшчэ можна ўбачыць велізарныя цыстэрны для закісання і захоўванні спірту. Іх яшчэ не паспелі распілаваць (ці проста не змаглі).

Спіртасховішча ў вёсцы Пагост 2

Закінутае спіртсховішча Пагост 2

На тэрыторыі ёсць і іншыя будынак: гас. пабудовы, склады, спіртсховішча і вартоўня.

Вінакурня ў вёсцы Пагост 2

Закінутая вінакурня Пагост 2

Вёска Пагост-1 і Пагост-2 падзелены ракой, знаходзяцца побач з трасай Р55 у прыгарадзе. Салігорска. Ніжэй адзнака з размяшчэннем на мапе:

Калі будзеце ў гэтых краях то рэкамендую з'ездзіць паглядзець гранітны кар'ер у Мікашэвічах.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары