Галаўцы - гэта невялікі маёнтак, які належаў Абуховічам з пачатку 19 стагоддзя па 1939 год. Акрамя сядзібнага дома, у Галаўцах быў пабудаваны вінакураны завод (бровар).

Галаўцы вінакурня Абуховічаў

Бравар і некалькі гаспадарчых пабудоў пабудавалі з цэглы на ўскраіне вёскі. Верагодна будаўніцтва вялося па даручэнні Вацлава Абуховіча, чыя фамільная рэзідэнцыя размяшчалася ў Вялікай Ліпе.

Галаўцы вінакурня Абуховічаў

Галаўцы бровар

Пасля заканчэння вайны Галаўцы актыўна засяляюць новыя жыхары, такім чынам тут утвараецца вёска. Вінакурню не сталі разбіраць на цэглу, а толькі часткова перабудавалі пад патрэбы новага прадпрыемства.

Закінуты бровар у вёсцы Галаўцы

Бровар у вёсцы Галаўцы

Пасля 90-ых былая вінакурня Абуховічаў стала нікому не патрэбная. Будынак закінулі і ён пачаў прыходзіць у заняпад.

Закінуты дом у вёсцы Галаўцы

Сёння ад пабудоў захаваліся толькі сцены. Галаўцы знаходзяцца недалёка ад трасы Р2, ніжэй кропка на мапе:

Што яшчэ паглядзець у гэтым рэгіёне? У вёсцы Вялікая Лысіца праваслаўная царква, а ў Завушша – закінутая капліца Мараўскіх.

5 2 галасы
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары