Галаўцы - гэта невялікі маёнтак, які належаў Абуховічам з пачатку 19 стагоддзя па 1939 год. Акрамя сядзібнага дома, у Галаўцах быў пабудаваны вінакураны завод (бровар).
Бравар і некалькі гаспадарчых пабудоў пабудавалі з цэглы на ўскраіне вёскі. Верагодна будаўніцтва вялося па даручэнні Вацлава Абуховіча, чыя фамільная рэзідэнцыя размяшчалася ў Вялікай Ліпе.
Пасля заканчэння вайны Галаўцы актыўна засяляюць новыя жыхары, такім чынам тут утвараецца вёска. Вінакурню не сталі разбіраць на цэглу, а толькі часткова перабудавалі пад патрэбы новага прадпрыемства.
Пасля 90-ых былая вінакурня Абуховічаў стала нікому не патрэбная. Будынак закінулі і ён пачаў прыходзіць у заняпад.
Сёння ад пабудоў захаваліся толькі сцены. Галаўцы знаходзяцца недалёка ад трасы Р2, ніжэй кропка на мапе:
Што яшчэ паглядзець у гэтым рэгіёне? У вёсцы Вялікая Лысіца праваслаўная царква, а ў Завушша – закінутая капліца Мараўскіх.