Вялікія Свіранкі – гэта маляўнічая вёска Астравецкага раёна, дзе галоўнай славутасцю з'яўляецца касцёл Святога Юрыя. Храм мае доўгую і цікавую гісторыю, бачыў мноства рэканструкцый і перабудоў, таму адказаць на пытанне “Якім годам датуецца касцёл у Вялікіх Свіранках?” - Складана. Вядома, што першы драўляны храм на гэтым месцы збудавалі пры князі Свірскім, яшчэ ў другой палове 15 стагоддзя.

Вялікія Свіранкі Беларусь

Той храм, які можна ўбачыць сёння, безумоўна пазнейшы. Сустракаецца некалькі версій, найбольш распаўсюджаная з якіх - сярэдзіна 19 стагоддзі. Аднак не менш папулярная версія, дзе касцёл датуецца пачаткам 18 стагоддзя, пасля аднаўленчых работ ініцыятарам якіх быў Мацей Юзаф Анцута.

Вялікія Свіранкі

З датамі драўляных храмаў заўсёды даволі праблематычна - любы капітальны рамонт уносіць свае змены і ўзнікае парадокс Карабля Тэсея (Калі замяніць усе драўляныя элементы - гэта застанецца ўсё той жа карабель ці ўжо іншы?).

Касцёлы Вялікія Свіранкі

На касцёльнай тэрыторыі раней стаяла мураваная званіца, пабудаваная ў 1910 годзе, яе можна ўбачыць на старых здымках. Нажаль аб'ект не захаваўся, а руіны вежы разабралі.

Старыя фота - Вялікія Свіранкі
1970, фота з архіву жыхароў вёскі Вялікія Свіранкі, з сайта - be.wikipedia.org

Касцёл Святога Юрыя ў Вялікіх Свіранках

Пасля 1953 года касцёл у Вялікіх Свіранках закрылі, а сам будынак сталі выкарыстоўваць пад склад. Вернікам храм вярнулі ў 1998 годзе, намаганнямі прыхаджан, мясцовых жыхароў і неабыякавых людзей касцёл аднавілі.

Касцёл Святога Юрыя Вялікія Свіранкі.

Архітэктура касцёла цікавая: з аднаго боку простая, але ў той жа час поўная незвычайных дэталяў. Калі прыглядзецца да фасада, становіцца зразумела, што калісьці храм меў 2 вежы, якія верагодна дэмантавалі падчас рэканструкцыі (перабудовы) 19 стагоддзя.

Драўляны касцёлы Беларусі

Будынак завяршаецца 5-граннай апсідай, сцены ўпрыгожаны арачнымі вокнамі, дах скатны, над галоўным уваходам невялікі 8-гранны барабан-вежа.

Касцёл Святога Юрыя ў Вялікіх Свіранках

Ніжэй кропка з адзнакай гэтай славутасці Беларусі на мапе:

У гэтых краях рэкамендую таксама заехаць да ўнікальнага барочнага касцёлу ў Міхалішках.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя