На старых здымках і малюнку Напалеона Орды прыцягвае ўвагу не толькі палац Чапскіх, а яшчэ незвычайная вежа, чымсьці якая нагадвае мінарэт. Размяшчалася чатырох'ярусная вежа справа ад сядзібы, калі стаяць тварам да будынку. Па функцыяналу гэтая вежа служыла лядоўняй і агляднай пляцоўкай.

Прылукі малюнак Напалеона Орды
малюнак Напалеона Орды, 1876 год

Верагодна на тэрасе, прадстаўнікі старажытнага роду збіраліся на сняданкі-абеды і любаваліся сваімі ўладаннямі.

Дзе была лядоўня ў Прылуках
актуальны ландшафт і месца, дзе знаходзілася вежа

Будавалася гэтая неагатычная вежа ў другой палове 19 стагоддзя, калі багатым маёнткам кіравалі Людвіка і Оттан Горваты. Пры іх дарэчы Прылукі значна змяніліся ў своеасаблівым духу рамантызму.

Прылукі зімовыя
Лядоўня размяшчалася справа ад палаца

Вышыня вежы-лядоўні складала прыкладна 30 метраў, завяршалася яна шатровым шпілем на якім стаяў фігурны флігель. Што цікава, у шматлікіх крыніцах вежа згадваецца як капліца. Самы шырокі, ніжні ярус, а таксама скляпы служылі практычным мэтам - тут як раз і была лядоўня. На трэцім ярусе быў устаноўлены гадзіннік і знаходзілася невялікая галерэя-балкон.

Дзе была капліца ў Прылуках?
Здымак з прыватнай калекцыя Michał Zarožny, 1943-43 гады

Што ж сталася з незвычайнай пабудовай у Прылуках? У 60-ыя вежа хоць і ў напаўзакінутым выглядзе, але яшчэ стаяла на сваім месцы. Затым па ўсёй бачнасці яе за непатрэбнасцю разабралі і забыліся.

Страчаная спадчына Прылукі
Фота да 1916 года, з сайта Глобус Беларусі

Цікава, што літаральна за 30 метраў была і яшчэ адна вежа, але ўжо з гатычнымі рысамі.

Гатычная вежа ў Прылуках
Стары здымак карэтнай, на пярэднім плане тая самая гатычная вежа. Здымак з прыватнай калекцыя Michał Zarožny, 1943-43 гады.

Прылукі зімой

Выкарыстоўвалі яе ў апошнія гады як воданапорную, затым знеслі, а на яе месцы дабудавалі невялічкі тамбур. Сам будынак старажытнай карэтнай захавалі, часткова ён выкарыстоўваецца пад жыллё, а часткова пад патрэбы Цэнтра народнай творчасці.

Карэтная ў Прылуках
Здымак Яна Булгака, 1917 года

На ніжнім здымку можна добра разгледзець архітэктуру вежы: мноства гатычных элементаў, вежкі, дэкаратыўныя байніцы і аркі. Напэўна пабудова выдатна дапаўняла агульнае аблічча палацавага комплексу.

Незвычайная вежа ў Прылуках
Таксама фота Яна Булгака, 1917 года

Ніжэй кропка з месцам дзе ў Прылуках размяшчалася вежа-лядоўня з гадзіннікам:

Каля вадаёма рэкамендую паглядзець яшчэ некаторыя будынкі, якія захаваліся з часоў Чапскіх: свіран з аркамі, дом для рабочых, бровар.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары