Галоўная славутасць аграгарадка Велямічы, Столінскага раёна, - гэта старадаўняя царква прарока Святога Ільі. Праваслаўны храм датуецца 1881 годам і будаваўся на месцы папярэдніка, закладзенага яшчэ ў першай палове 18 стагоддзя. Ёсць нават цікавая інфармацыя аб тым, што для будаўніцтва выкарыстоўваліся матэрыялы ад старой царквы.

Драўляная царква Святога Іллі ў вёсцы Велямічы.

Драўляная царква ў Велямічах.

Царква ў Велямічах адносіцца да спісу ўнікальных узораў драўлянага народнага дойлідства Палескай школы, у якой бачныя і пэўныя рысы барока. Будынак мае форму крыжа роўнай формы, над якім узвышаюцца 5 купалоў.

Велямічы, Столінскі раён

Асобна ад храма пабудавана трох'ярусная званіца.

Званіца ў вёсцы Велямічы

Знайсці гэтую славутасць не складзе працы, Велямічы размяшчаюцца ў роўнай аддаленасці ад Рэмеля, Альпеня і Давыд-Гарадканіжэй кропка з адзнакай на мапе:

Недалёка ад гэтых мясцін можна наведаць Новаберажное, дзе захавалася сядзіба Алешаў.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя