Адна з самых вядомых славутасцяў Віцебска - гэта Успенскі кафедральны сабор, які ўзвышаецца на беразе Заходняй Дзвіны. Храм, які можна ўбачыць сёння, - з'яўляецца адноўленай копіяй.
Гісторыя сабора пачынаецца ў канцы 17 стагоддзі, калі на гэтым месцы быў заснаваны базыльянскі кляштар і пабудавана драўляная царква, першапачаткова ўніяцкая. У першай палове 18 стагоддзя манастырскія карпусы і храм перабудоўваюць з каменя па праекце архітэктара Іосіфа Фантана (ён дарэчы датычны да будаўніцтва сабора ў Глыбокім, храму ў Сталовічах і іншых значных аб'ектаў на тэрыторыі Беларусі). Увесь комплекс уяўляў сабою найпрыгажэйшы барочны ансамбаль, аднак у 1799 годзе прымаецца рашэнне перабудаваць сабор па праваслаўных канонах.
Выгнуты франтон стылю барока змяняюць на класічны, таксама з'яўляецца масіўны светлавы барабан над алтаром, храм набывае больш стражэйшыя рысы, уласцівыя архітэктуры 19 стагоддзя.
Менавіта такім сабор у Віцебску знаёмы жыхарам і гасцям горада.
Пасля ўстанаўлення ў горадзе савецкай улады сабор і духавую семінарыю, якая размяшчалася ў былым жылым корпусе манахаў-базіліян, закрылі. Пачаліся актыўныя дэбаты аб неабходнасці знішчэння помніка архітэктуры, а жудасны вердыкт храму вынеслі ў 1936 годзе.
Для падрыву будынка была заклікана брыгада сапёраў з Санкт-Пецярбурга, якая пад камандаваннем Пятра Грыгоранка без шкадавання ліквідавала сабор. Адзінае што хвалявала выканаўцаў на той момант - захаваць манастырскі корпус, які планавалася выкарыстоўваць для вытворчых мэт.
На месцы Свята-Успенскага сабора ўзвялі адзін з цэхаў па вытворчасці заточных станкоў. Аднак ужо да пачатку 70-ых гадоў гэтыя цэхі стаялі закінутымі, а ў 1998 годзе - знесены. Тады ж з'явіліся планы па аднаўленні храма - страчанай візітнай карткі Віцебска.
Улетку 2000 года, будаўнічы трэст пад нумарам 9 ужо працаваў над падрыхтоўкай катлавана, а праз 11 гадоў адбылась першая ўрачыстая служба.
Такім чынам Віцебскі сабор зноў заняў сваё ганаровае месца ў забудове горада і даў надзею на тое, што адбудзецца аднаўленне іншых разбураных аб'ектаў (да прыкладу касцёла Святога Антонія Падуанскага). Знаходзіцца гэты храм па вуліцы Крылова 9, ніжэй кропка з размяшчэннем на мапе:
Віцебск - вельмі прыгожы горад, дзе дзясяткі цікавых славутасцяў. Абавязкова зазірніце да ратушы, прагуляйцеся па пешаходнай вуліцы і наведайце касцёл святой Барбары.