Сярод менш вядомых і не самых папулярных славутасцяў Полацка можна вылучыць старадаўнія лютэранскія могілкі з капліцай. Месца знаходзіцца ў аддаленні ад цэнтральнай часткі горада і будзе цікава хутчэй тым, хто ўжо не раз бываў у найстарэйшым горадзе Беларусі.

Лютэранскія могілкі

Лютэранская царква існавала ў Полацку яшчэ з канца 18 ст. ( кірха захавалася), таму наяўнасць такіх могілак цалкам лагічна. Сярод пахаванняў сустракаюцца і дастаткова старыя, якія адносяцца да першай паловы 19 стагоддзя. Акрамя лютэранскіх ёсьць і габрэйскія магілы, але пераважная большасьць – гэта праваслаўныя.

Капліца на Лютэранскіх могілках.

Капліца-пахавальня зараз выконвае функцыю вартоўні-каморкі, а пра яе гісторыю амаль нічога невядома.

Будынак мае ярка выяўленыя рысы неакласічнай архітэктуры, галоўны ўваход вылучаны невялікім порцікам з дзвюма калонамі.

Лютэранская капліца ў Полацку

Па перыметры капліца апраўлена прыгожым карнізам са складанымі дэкаратыўнымі элементамі. Чырвоныя цагляныя сцены ўпрыгожаны фальш-калонамі.

Полацк старажытныя могілкі.

На Чырвоных могілках ёсць некалькі магіл з бюстамі і статусам гістарычнай спадчыны. Гэта помнік Герою Савецкага саюза Зінаідзе Тусналобавай-Марчанка ды Изгутту Айтыкаву.

Бюст Героя Савецкага Саюза на лютэранскіх могілках у Полацку

Полацкія могілкі размешчаны на вуліцы Гагарына, адзнака на мапе стаіць на Лютэранскую капліцу.

У Полацку абавязкова паглядзіце Сафійскі сабор і старадаўні калегіум езуітаў.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары