Маёнтак Ракавіца перайшоў да роду Талочка ў першай палове 18 стагоддзі. Пры іх была ўзведзена драўляная сядзіба і закладзены парк. Таксама ў пачатку 20 стагоддзя пабудавана фамільная капліца-пахавальня, якую можна паглядзець і сёння.
Верагодная дата будаўніцтва гэтай капліцы - 1907 год, калі Ракавіца належала Тэадору Талочку.
Тэадор - апошні ўладальнік маёнтка, які памёр у 1946 годзе.
Нягледзячы на кампактныя памеры, каплічка вылучаецца мноствам цікавых дэкаратыўных элементаў. Бакавыя часткі будынка вылучаюцца паўцыркульнымі вокнамі (па тры з кожнага боку), а па кутах размешчаны контрфорсы.
Капліца Талочкаў – гэта яркі прыклад неагатычнай архітэктуры. На старым здымку пачатку 20 стагоддзя можна ўбачыць, як гэта храм выглядаў першапачаткова.
У пасляваенны час, заўзятыя атэісты і супернікі "шляхецкай спадчыны" паспрабавалі разбурыць капліцу.
У 60-ых, "актывісты" змаглі знесці верхавіну са шпілем. Для гэтага выкарыстоўвалі тросы і трактар, але гэтых сродкаў відавочна не хапіла для поўнага знішчэння і капліца выдужала.
За храмам ёсць некалькі старажытных пахаванняў, сярод якіх магілы Яна Талочкі (удзельнік паўстання 1863 года), Станіслава Караля Талочкі (брат Тэадора) і яго жонкі.
Пасля распаду СССР, нашчадкі Талочкаў часткова аднавілі капліцу і акультурылі прылеглыя фамільныя могілкі. Хоць месца тут даволі глухія, а найбліжэйшыя хаты ў некалькіх кіламетрах, але капліца выглядае цалкам дагледжанай.
Вакол могілак і капліцы ў Ракавіцы разбіта агароджа са стылістычнай брамкай, месца ўпрыгожваюць старадаўнія дрэвы, якія ўтвараюць алею.
Будзеце ў гэтых краях - паспрабуйце наведаць капліцу, яна сапраўды вартая вашай увагі. Капліца стаіць у лесе на ўскрайку Ракавіцы. Калі ехаць з боку Брэста па трасе H435, то праязджайце ўвесь населены пункт і з'язджайце ў самым канцы перад полем.
Яшчэ адно месца звязанае з родам Талочкаў – гэта вёска Сычы, дзе размяшчаўся сядзібны дом, разабраны ў 1992 годзе. У Сычах са славутасцяў захавалася царква святой Параскевы 1822 года. Для тых, хто цікавіцца падобнымі аб'ектамі ў нас на сайце вялікая падборка капліц Беларусі.