Галоўная славутасць у пасёлку Рэпля - гэта масіўны неагатычны касцёл Панны Марыі, аднак ёсць і яшчэ адзін цікавы аб'ект. На старажытных каталіцкіх могілках захавалася незвычайная. капліца-пахавальня роду Глязераў..

капліца-пахавальня Глязераў у Рэпле

Калі глядзіш на гэтую пабудову воляй-прымусам узнікаюць асацыяцыі з фэнтэзійнымі мірамі, накшталт сусвету са свету Уладара кольцаў.

капліца-пахавальня Глязераў у Рэпле

Пахавальня пабудавана ў сярэдзіне 19 стагоддзя, калі Рэплей валодалі Глязеры. Будынак выкананы з дробненага каменя і цэглы, па тэхналогіі будаўніцтва чымсьці нагадвае сядзібу Нямейкі.

Незвычайная каплічка ў вёсцы Рэпля

Пахавальня Глязераў

Капліца ўяўляе сабой цэнтрычны будынак, падобны на вежу. Завяршаецца высокім шпілем, вельмі дзіўнай формы.

Незвычайныя будынкі Беларусі

У капліцы Глязераў маецца крыпта, уваход у якую аформлены цагляным створкай прастакутнай формы.

Капліца Глязераў Рэпля

Крыпта Глязераў у Рэпле

Пахавальню нескладана знайсці. Калі будзеце ехаць з Воўпы у аграгарадок Рэпля, то на пад'ездзе ўбачыце могілкі. Якраз на яго тэрыторыі, у самым цэнтры, і знаходзіцца каплічка.

У гэтых краях можна паглядзець унікальныя руіны кармеліцкага касцёла ў Вялікай Бераставіцы.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя